Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 32



У гісторыі старажытнай Беларусі IX–XIV стагоддзяў М.І.Ермаловіч вылучаў тры перыяды: полацкі (ІХ _ сярэдзіна ХІІІ стагоддзі), новагародскі (сярэдзіна ХІІІ _ пачатак ХІV стагоддзяў), віленскі (1316 _ 1385 гады). Беларускі гісторык лічыў, што славянскія плямёны далі пачатак беларускай, украінскай і вялікарускай народнасці пасля іх перасялення ва Усходнюю Еўропу ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся, і якое карэннае (неславянскае) насельніцтва суіснавала разам з імі.

У VIII _ IX стагоддзях на сучаснай тэрыторыі Беларусі жылі балцкія плямёны. Да канца XIV стагоддзя яны асіміляваліся. На думку М.І.Ермаловіча, беларусы не збалтызаваныя славяне, а аславяненыя балты. Асіміляцыя балтаў адбывалася на працягу ўсёй далейшай гісторыі аж да нашага найноўшага часу. Мікалай Іванавіч выказаў меркаванне, што найгалоўнейшай з'явай этнагенезу

беларусаў і фарміравання іх тэрыторыі з'яўляецца ўзаемапранікненне і змешванне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва. М.І.Ермаловіч лічыў, што палачане былі першым вынікам дрыгавіцка-крывіцкага зрашчэння, што стала асновай для ўзнікнення Беларусі і беларусаў.

На думку М.І.Ермаловіча, з ІХ стагоддзя да сярэдзіны ХІІІ стагоддзя вядучую ролю ў гісторыі Беларусі іграў горад Полацк, потым Новагародак (Навагрудак).

Асаблівую ўвагу М.І.Ермаловіч звяртаў на палітычную гісторыю зямель Беларусі _ Полацкая, Тураўская, Новагародская і іншыя. Ён дэталёва разглядзеў падзеі ў Беларусі ў ІХ _ ХІІІ стагоддзях на аснове вялікай колькасці гістарычных першакрыніц, крытычна падышоў да поглядаў іншых гісторыкаў, адхіліў тэзіс рускай дарэвалюцыйнай і савецкай навукі пра заваяванне летувісамі (літоўцамі) беларускіх зямель у другой палове ХІІІ стагоддзя.

М.І.Ермаловіч у сваіх працах характарызуе Вялікае княства Літоўскае, як беларускую дзяржаву. Самастойнасць і арыгінальнасць мыслення М.І.Ермаловіча, крытычныя адносіны да прадстаўнікоў афіцыйнай савецкай гістарычнай навукі, арыгінальныя высновы, падмацаваныя строгаю сістэмаю доказаў, параўнанне фактаў з розных летапісаў і замежных хронік дазволілі яму прапанаваць чытачам і прафесійным гісторыкам сваю новую канцэпцыю старажытнай гісторыі Беларусі.

Паводле палітычных матываў галоўныя працы М.І.Ермаловіча не маглі з'яўляцца ў афіцыйным друку, таму ў 1979 _ 1980 гадах памнажаліся самвыдатам, напрыклад, праца "Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі?".

Былі і такія выпадкі, калі самвыдацкі памнажаліся тыя працы Ермаловіча, якія нават былі апублікаваны ў афіцыйным друку. Напрыклад, так рабіліся копіі з арыгінальнай працы М.І.Ермаловіча "Балцкія плямёны"