Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi - Невядомыя аўтары

Бесплатно читаем книгу Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi - Невядомыя аўтары без сокращений! Чтобы читать полную версию, не нужна регистрация на сайте. Помните, что чтение доступно как на компьютере, так и на Андроиде, Айфоне и любом другом телефоне.
Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi - Невядомыя аўтары

Невядомыя аўтары - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi о чем книга


Загадочная и завораживающая книга, которая перенесет вас в мир историй и приключений, полный неожиданных поворотов и фантастических миров. Ее страницы наполняются живыми персонажами, каждый из которых несет свой неповторимый след в плетении сюжета. В этой книге вы найдете мудрость, вдохновение и множество важных уроков жизни. Взлетите на крыльях воображения и отправьтесь в увлекательное путешествие между ее строками, где мир становится вашим собственным волшебным приключением.

Читать онлайн бесплатно Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi, автор Невядомыя аўтары


Невядомыя аўтары

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

ПРАДМОВА

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага _ Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Прачытаўшы цыкл яго вершаў, яшчэ не зусім поўны (тое, што пакуль знойдзена), кожны разумее, што і ў гэтай галіне творчасці роўных Міколу Іванавічу па глыбіні думкі, па грамадзянскаму гучанню, па вялікай любові да Беларусі, па вялікаму жаданню бачыць яе вольнай, незалежнай, грамадзянскі самастойнай не было. Мы не кранаем мастацкі разгляд яго вершаў. Нас цікавіць найбольш іх публіцыстычнасць. Вось чаму гэтыя вершы не маглі быць ў тыя часы нідзе надрукаваны і былі вядомы толькі вузкаму колу чытачоў, якія былі знаёмы з Міколам Іванавічам. І няхай кожны пераканаецца ў велічы гэтай паэзіі.

Што да публіцыстыкі Міколы Іванавіча, якую яму ўдавалася выдаваць самвыдатам пад агульнай назвай "Гутаркі…", (назоў, архітоніка і накіраванасць зместу якіх быў ім запазычаны з ананімнай літаратуры Беларусі канца ХІХ стагоддзя), то, на нашу думку, гэта адзіны пакуль на Беларусі прыклад бесцэнзурнай публіцыстыкі. Ён яшчэ недаследаваны і чакае свайго новага мудрага літаратуразнаўцу.

У свой час некаторыя вершы публікаваліся ў часопісе "Роднае слова": № 12, 1999 г. (5 вершаў) і № 4, 2001 г. (11 вершаў), некалькі вершаў у газеце "Ніва" (Беласток), у часопісе "Зрок" (у склад рэдакцыі якога ўваходзіў Мікола Іванавіч) за 1994 год было надрукавана каля 10 яго вершаў і некалькі "Гутарак", у газеце "Наша Ніва" № 19 студзеня 2001 г. _ адна "Гутарка", у часопісе "Полымя" № 9, 2001 г. звыш 10 "Гутарак". Гэта сведчыць аб тым, што ў грамадстве з'явілася цікавасць не толькі да яго гістарычных твораў, але непасрэдна і да літаратурных.

У самой гісторыі з публікацыяй літаратурнай спадчыны Міколы Іванавіча шмат загадкавага, невыясненага. Напрыклад, чаму літаратурную спадчыну слыннага Беларуса пачалі публікаваць так позна, а ў асобных выпадках толькі пасля яго смерці? Чаму тыя, хто трымаў на руках гэтую вялікую нацыянальную каштоўнасць, не парупіліся аб публікацыі значна раней? Чаму пададзены Аляксеем Марачкіным найбольш поўны спіс "Гутарак" (да 50 твораў) быў надрукаваны ў скарочаным варыянце і не ў красавіцкім нумары часопіса "Полымя", у якім былі змешчаны ўспаміны пра Міколу Ермаловіча з нагоды яго 80-годдзя, калі ўжо яго не было ў жывых, а толькі ў вераснёўскім (№ 9, 2001 г.) і без адпаведнага літаратурна-крытычнага агляду і, нават, без уступнага слова пра аўтара і ацэнку яго літаратурнай дзейнасці? І

Вы автор?
Жалоба
Все материалы размещаются на сайте его пользователями.
Если Ваша книга была опубликована без Вашего ведома и/или без Вашего согласия, пожалуйста, напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.