Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 31



Але каб арыентавацца як след, трэба ўзяць крыніцы не толькі свае, але і нямецкія (сярэдневяковая лаціна і старанямецкая мова). У нас пакуль такіх спецыялістаў няма і, відаць, будуць не скора… Калі ў нас будзе спецыяліст

[прафесар Лаўмянскі] такога рангу, тады праблему, узнятую Ермаловічам, можна будзе ставіць на навуковы грунт…"

Навуковыя працы М.І.Ермаловіча адрозніваюць летапісныя паняцці "літоўцы" і "Літва", якія многія даследчыкі-гісторыкі неправамерна атаясамліваюць з сучаснымі этнічнымі паняццямі. У сваіх разважаннях і вывадах М.І.Ермаловіч меў не менш аргументаў, чым яго апаненты, якія як і ён, карысталіся аднымі і тымі ж нешматлікімі летапіснымі звесткамі.

Грунтоўны аналіз рускіх, беларуска-літоўскіх летапісаў, нямецкіх і польскіх гістарычных хронік далі магчымасць аўтару старанна прасеяць гісторыю Полацкай, Тураўскай і і ншых беларускіх земляў і адкінуць пустую мякіну, выказаць свае слушныя і трапныя меркаванні, згадкі, заўвагі.

Канцэпцыя М.І.Ермаловіча адпавядае высновам беларускіх археолагаў аб тым, што да VIII _ IX стагоддзяў на сучаснай тэрыторыі Беларусі жылі балцкія плямёны. Яны паступова на працягу стагоддзяў асіміляваліся беларускім насельніцтвам ажно па XVI стагоддзе (прыклад _ раён Вільні і сучаснага літоўска-беларускага пагранічча). Польскі гісторык Е.Ахманьскі ў свой час звярнуў на гэта ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ён адзначаў, што астраўкі літоўскага насельніцтва на беларускіх землях у канцы XIV стагоддзя, калі адбывалася хрышчэнне язычнікаў-літоўцаў, перайшлі ў каталіцтва.

У сваіх працах М.І.Ермаловіч адзначае, што значная перашкода для аб'ектыўнага асвятлення пачатковага перыяду гісторыі ВКЛ _ гэта атаясамліванне летапіснай Літвы з усходняй часткай сучаснай Літоўскай рэспублікі. Ён падкрэслівае, што стварэнне ВКЛ са сталіцаю ў горадзе Навагрудку найперш адпавядала інтарэсам беларускіх феадалаў. І невыпадкова ў ВКЛ пануючае месца заняла беларуская культура, а беларуская мова стала дзяржаўнаю

моваю і моваю міждзяржаўных зносін. Трэба яшчэ дадаць, што беларускія гісторыкі 20 _ 30-х гадоў ХХ стагоддзя, былі менш зашораныя навуковымі штампамі і называлі ВКЛ беларуска-літоўскай дзяржавай.

Шматлікія і шматгранныя гістарычныя працы М.І.Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фарміраванне сучаснай грамадскай думкі і вывучэнне гісторыі Беларусі.

Па прычыне палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы М.І.Ермаловіча не маглі з'явіцца ў тагачасным савецкім галоўлітаўскім афіцыйным друку. З пачаткам перабудовы ў былым СССР убачылі свет кнігі М.І.Ермаловіча: "Па слядах аднаго міфа"(тры выданні _ 1989, 1991, 2001), "Старажытная Беларусь: Полацкі і Навагародскі перыяды " (1990), "Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд" (1994), "Вялікае княства Літоўскае Беларуская дзяржава" (2003) і іншыя творы вядомага гісторыка.