Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 4
"…Вялікае Княства Літоўскае было заложана Міндоўгам у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя. Тады яно ахапляла
толькі беларускія землі _ Новагародчыну, Слонімшчыну, Гародзеншчыну і Ваўкавышчыну. З гэтуль экспансія маладога княства йшла на поўнач (жмудзкія землі, або сяньняшняя этнагарафічная Летувія), на ўсход (крывіцкія землі), поўдзень (рускія)… Жмудзія, або этнаграфічна _ летувіскія былі далучаны да новага гаспадарства сілай." (с.136).
"…князь Войшалк, сын Міндоўга… Меў ён толькі беларускую дружыну і ў кароткім часе вярнуў на Жмудзі парадак, "збяху" там, як кажа летапісец, вялікае "множество" ворагаў. Гэтым была адсунута назаўсёды небяспека апанаваньня гаспадарства этнаграфічна — летувіскім элементам."
"… асабістасць Войшалка (патрэбна) падняць да ролі найвялікшага героя нашае мінуўшчыны" (с.137).
"Тэорыя заваяваньня пярэчыць усім гістарычным жаролам. Гісторыкі, што яе трымаюцца, ня могуць знайсці ніводнае "пэўне" даты, калі паасобная беларуская зямля была "заваяваная" (с. 137).
"… першабытны назоў "Літва" адносіўся тэрытарыяльна да зямлі між Вяльлё і Нёманам, этнаграфічна беларускай, дзе нарадзілася гаспадарства Міндоўга… З тэрытарыяльным пашырэньнем Вялікага Княства шырыўся й гэты назоў. Спачатку ён азначаў гаспадарственную прыналежнасць, а потым стаўся нацыянальным назовам нашага народу… Гэты назоў мы павінны разглядаць як наш нацыянальны, выціснуўшы слаба яшчэ пашыраны ранейшы крывічы, а замена потым беларусамі" (с.139).
"… у некаторых гісторыкаў у тасаваньні гэткіх бессэнсоўных, прыкладам, выражэньняў, як _ "Літоўска — беларускае княства", або "Літоўска-рускае княства" і г.д., чым зіначваецца значэньне слова "літоўскі". Вялікае княства Літоўскае ніколі не мела гэткага падвойнага назову, ніколі не было нейкім супольным творам летувісаў і беларусаў, а толькі творам гістарычных ліцьвінаў, г. зн. беларусаў" (с. 140).
"Мноства летапісаў цьвердзіць, што дынастыя Вялікага княства Літоўскага была дынастыя полацкага паходжаньня, і пробуюць нават падаць радаводы яе ад полацкіх князёў. Мы трымаемся погляду, што яна была мяшанага балцка-полацкага паходжаньня…" (с.140)
"Так ужо Гедымін, аб "паганстве" якога выдумана столькі баек, устанаўлівае першую беларускую мітраполію, незалежную ад Кіева й Масквы. А ведама, што рэлігійная незалежнасьць вяла і да культурна-нацыянальнай, бо культурна-нацыянальнае жыцьцё, нават у гэтых часох, цесна перапляталася з рэлігійным" (с.141).
"Так жа, дзякуючы палітычнаму розуму першых вялікіх князёў, мы заўдзячваем факт, што ў новым гаспадарстве прынялася за ўрадавую мову не лаціна, як усюды на захадзе, а крывіцкая мова" (с.142). (Мікола Шкялёнак. "Беларусь і суседзі". Беласток. 2003.).