Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 28



М.І.Ермаловіч лічыць, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага стала перадумовай фарміравання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і беларускай культуры, а, не наадварот, працэс фарміравання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і беларускай культуры, які развіваўся на падмурку эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх зямель і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Новагародку, быў перадумовай утварэння Вялікага княства Літоўскага.

У кнізе "Вялікае княства Літоўскае Беларуская дзяржава" М.І.Ермаловіч даказаў, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з заваявання Новагародскай зямлі Літвой, а, наадварот, з заваявання Новагародскай зямлёй Літвы і што Міндоўг не быў заваёўнікам Новагародка, а быў сапраўдным гаспадаром Вялікага княства Літоўскага _ вялікім князем. У ёй слынны гісторык упершыню заявіў пра выключную ролю Новагародка ў аб'яднанні беларускіх зямель у адзіную самастойную дзяржаву. М.І.Ермаловіч першым з гісторыкаў,

якія вывучалі Старажытную Беларусь, паказаў вялікую ролю навагародскага князя Войшалка, які пры падтрымцы новагародцаў і тураўцаў стаў заснавальнікам ВКЛ. Гэта была не проста навуковая шэраговая публікацыя, гэта быў выбух у беларускай гістарычнай навуцы.

Сярод афіцыйных зашораных камуністычных беларускіх гісторыкаў, якія ў той час запраўлялі "беларускай навукай", пачаўся шум, гвалт і вэрхал. Як гэта _ аматар-гісторык і аматар-краязнавец, без згоды нас, старэйшых, "афіцыйных" гісторыкаў, сцвярджае тое, што яны, прафесары і акадэмікі, адмаўлялі дзесяцігоддзі.

Паколькі М.І.Ермаловічу не дазвалялі друкаваць яго навуковыя працы і савецкія ўлады, і акадэмікі, і вучоныя-гісторыкі, то ён у сваім актыўным ліставанні сябрам, паплечнікам, аднадумцам тлумачыў _ падрабязна і проста _ сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння ВКЛ. У лістах, якія ён адрасаваў вучоным-аднадумцам, ён расказваў, як ім была распрацавана гэтая навуковая канцэпцыя.

У прыватнасці, у лістах, якія публікуюцца ў кнізе, славуты беларускі гісторык вельмі падрабязна распавядае пра сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння ВКЛ. Лісты цікавыя і тым, што яны, як эпісталярны жанр, распавядаюць і пра асабістае жыццё Мікалая Іванавіча. Тут я мушу прывесці некалькі радкоў з ліста ад 15 красавіка1981 года, адрасаванага Міхасю Белямуку:

"Мае сябры зрабілі спробу надрукаваць маю працу "Па слядах аднаго міфа", напісаную яшчэ ў 1968 годзе і друкаваную ўрыўкамі. Калі раней супраць яе апалчыліся капыскія і ім падобныя, якія ўбачылі ў ёй спробу ўваскрасіць, маўляў, даўно пахаваную тэорыю аб беларускай дзяржаўнасці і мінулым, то гэтым разам яе крэсліў М.Улашчык, бо ўбачыў у ёй толькі домыслы. Першых я лёгка мог зразумець, але другога _ цяжэй. Ніводнага аргумента супраць мяне ён не мог прывесці. Застаецца толькі меркаваць, што яму было непрыемна ўбачыць як тое, што ён змог зрабіць сам, было зроблена іншым… Мае сябры не здаюцца і робяць захады, каб усё-такі апублікаваць маю працу. Умяне для такіх клопатаў няма ні сілаў, ні часу. Уся надзея на іх. Я вельмі ўдзячны сябру за тое, што паклапаціўся, не пакінуў маіх прац без увагі. Мне казалі, што ў адной з рэцэнзій на кнігу М.Космана "Гісторыя Беларусі" невядомы мне сябра грунтаваўся па маіх працах, калі крытыкаваў Космана за яго погляды на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага. Хачу я яму шчыра падзякаваць за гэта.