Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 21



знакамітага гісторыка.

3. Прасіць Маладзечанскі гарвыканкам устанавіць шыльду на будынку дома, дзе жыў Мікола Іванавіч.

4. Назваць яго іменем адну з вуліц у горадзе Маладзечна.

5. Выдаць успаміны і яго творы (паэзія, "гутаркі", нарысы).

6. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры арганізаваць адмысловы стэнд, прысвечаны выдатнаму вучонаму М.І.Ермаловічу.

7. У Нацыянальнай бібліятэцы, дзе пастаянна працаваў М.І.Ермаловіч _ стэнд з яго творамі.

8. Прасіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь арганізаваць у гонар М.І.Ермаловіча выстаўку "Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах".

9. Прасіць Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, гістарычны факультэт БДУ, іншыя кафедры ВНУ Беларусі аб арганізацыі навуковай канферэнцыі ў памяць аб М.І.Ермаловічу.

Некаторая частка пастаўленых задач, дзякуючы намаганням сяброў клуба "Спадчына" ужо ажыццёўлена, некаторыя праблемы яшчэ трэба вырашаць. Дзеля таго, каб гэтыя праблемы змаглі хоць неяк вырашацца, на вечары прадстаўнікам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры быў перададзены імянны кубак клуба "Спадчына" з выявай "Пагоня" і надпісам "Мікола Ермаловіч", а таксама графічны партрэт Міколы Іванавіча, выкананы мастаком Яўгенам Ціхановічам.

На вечары я выступіў на тэму: "Роля Міколы Іванавіча Ермаловіча ў развіцці гістарычнай навукі і фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларусаў".

Вось тэзісы прамовы:

М.І.Ермаловіч вызначыў месцазнаходжанне летапіснай Літвы ў Верхнім Панямонні. ("Дзе была летапісная Літва" 1969 г).

Абгрунтавана абверг версію пра заваёву беларускіх зямель у ХІІ стагоддзі літоўцамі.

Вызначыў Новагародак, як цэнтр утварэння і сталіцу Вялікага княства Літоўскага ("З гісторыі Новагародка" 1972 г., "Па слядах аднаго міфа" 1989 г., 2-е выданне 1991 г.).

Падрабязна падаў гісторыю развіцця Беларусі са старажытных часоў да канца ХVIII стагоддзя ("Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды" 1990 г., "Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд" 1994 г., "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" 2000 г.).

Ачысціў гісторыю Беларусі ад каланіяльна — шавіністычных напластаванняў.

Па завяршэнні свайго выступлення я прапанаваў наступным прамоўцам пастарацца адказаць на пытанні:

1. Чаму М.І.Ермаловічу, а не каму іншаму, удалося найбольш дакладна адшукаць месцазнаходжанне летапіснай Літвы?

2. Развеяць міф аб заваяванні літоўцамі беларускіх земляў і даказаць зусім іншае: заснаванне літоўскіх земляў праходзіла з боку полацкіх князёў і баярства?