Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi | страница 20
Справа ў тым, што жывапісны, графічны, ці іншы партрэт, выкананы ў розных тэхніках _ гэта цэльны твор, які па значнасці не ўступае літаратурнаму ці бібліяграфічнаму твору, але створанаму іншай мастацкай жанравай мовай. Выяўленча-мастацкі твор перадае ўсе характэрныя рысы партрэтаванага, але гэтая перадача ажыццяўляецца асобай мовай, якая падпарадкоўваецца законам свайго жанру і якая ажыццяўляецца пры дапамозе фарбаў, ліній малюнкаў, перспектывы, алегорый. Трэба толькі ведаць форму гэтай перадачы і перад гледачом раскрываецца ўся задума аўтара, увесь характар і ўнутраны свет партрэтуемага. Нездарма многія аўтары гавораць, што ў іх, нават пейзажных працах, зафіксаваны ўвесь светапогляд і духоўны стан самога творцы. Вось такая сіла і асаблівасць выяўленчага мастацтва, калі валодаеш яго моваю.
Алесю Цыркунову ўдалося найбольш поўна перадаць як характар, так і ўвесь светапогляд і памкненні Міколы Іванавіча. У гісторыі сусветнай культуры даволі часта сустракаюцца такія з'явы, калі асоба таго ці іншага выдатнага дзеяча становіцца больш знакамітай, прадвінутай, раскручанай, папулярызаванай, дзякуючы не літаратурнаму твору, напісанаму пра яго, а партрэту, зробленаму выдатным мастаком. Тут партрэт становіцца ўжо вялікім і надзвычай моцным фактарам папулярызацыі самой асобы партрэтаванага. Партрэт набывае ролю свайго самастойнага жыцця ў справе папулярызацыі. Так што партрэт становіцца не толькі адпаведным жэстам павагі да асобы партрэтаванага, але даволі часта выконвае вялікую ролю ў неўміручасці той ці іншай асобы ў памяці народа.
Нам пакуль не дадзена магчымасць даваць ацэнку тым партрэтам, медалям, барэльефам, якія зрабілі мастакі, увасабляючы навуковы і грамадзянскі подзвіг Міколы Іванавіча Ермаловіча, перадаючы гэта адпаведнай мовай выяўленчага мастацтва. Але мы будзем спадзявацца, што ўдзячныя нашчадкі не забудуць той уклад, які ўнеслі мастакі Беларусі ў справу папулярызацыі і неўміручасці імя вучонага.
На вечары было прапанавана стварыць фонд Міколы Ермаловіча, куды ўвайшлі прадствўнікі многіх грамадскіх і навуковых арганізацый розных гарадоў Беларусі. На вялікі жаль, фонд так і не запрацаваў, таму і імёны тых людзей, якія першапачаткова далі сваю згоду на супрацоўніцтва, не буду і ўспамінаць.
Быў зачытаны і прыняты план мерапрыемстваў фонда Міколы Ермаловіча:
1. Стварыць помнік Міколы Ермаловіча і ўстанавіць яго ў г. Маладзечна.
2. Камітэту Ушанавання выбіць медальу гонар Міколы Ермаловіча і ганараваць ім тых, хто спрычыніцца ў справе папулярызацыі навуковай і грамадскай дзейнасці нашага