Зборнік сцэнічных твораў | страница 32
ЯУМЕНЬ. Што ён?, трасца табе ў бок!
ДАР’Я. I дзеткі нашы жывуць у згодзе паміж сабой... Мой Саўка колькі разоў хацеў, але не адважыўся у вас запытацца.
ЯУМЕНЬ. Ды што там пытацца, калі Зоська згодна...
ГРЫПІНА. Ці-ж у нас аб гэтым пытаць? Самі няхай згаворацца.
ЗОСЬКА. Мамачка! Даражэнькая! Даўно аб гэтым хацела ў вас запытацца.
ГРЫПІНА. Дачушка! Або я перашкаджаю. Жадаю вам ўсяго найлепшага.
ДАР’Я. (убок). Вось і памагло тое зелле. Мікіта, ідзі пазаві Саўку.
МІКІТА. Вось ён тут ужо ідзе з хлопцамі.
ЗОСЬКА. (з радасцю)!... Хутчэй! Хутчэй!
Тыя-ж і САУКА.
(Убягае Саўка, за ім хлопцы і дзяўнаты).
САУКА. (да Зоські). Чаго табе?
ЗОСЬКА. Не пытай чаго, а вось цалуй руку тату і маме.
САУКА. На вошта?
ЗОСЬКА. Не пытай, а цалуй калі кажу. Ды Мікіту дзякуй скажы, скажы, хутчэй яго лапцю; ён пагадзіў бацькоў, а яны згадзіліся, каб мы жаніліся.
САУКА Няўжо? (Цалуе руку). Дзякую! Большага шчасця я мець не хачу. Дзякую!
ЯУМЕНЬ. Жаніся з Зоськай! А як мы старыя, памрэм прыары зямлю сваю да нашай, ды жывіце. Трасца вам ў бок!
ГРЫПІНА. Згодненька жывіце. (Мікіта з лапцям стаіць і робіць міну).
САУКА. Але, цікава, як Мікітаў лапаць дапамог мне ажаніцца з Зоськай?
ДЗЯУЧЫНА. Мікіта! Абувай лапаць, зараз скакаць будзем. Зоська замуж ідзе за Саўку.
МІКІТА. Замуж? За Саўку? Вой! Вой! Вой!
ЗОСЬКА. Ну, Мікіта, і ты паскачаш на вяселлі. Бо каб не твой лапаць, мо'-б яшчэ не хутка яно было.
МІКІТА. А мо' не мой лапаць. (углядаецца).
ДЗЯУЧЫНА. Ну, хутчэй абувай, чуеш! Скакаць пойдзем!
МІКІТА. З табой?
ДЗЯУЧЫНА. Ну, а што-ж! Са мною? Ох ты дурніла! Яшчэ падзякуй, што бяру!
МІКІТА. Бярэш?! Буду абувацца. (сядае і абувае лапця)
ЯУМЕНЬ. Трасца вам ў бок! Праспявайце што небудзь ды паскачыце!
ДАР’Я. Але дзяўчаткі. (пяюць вясельную).
УСЕ. А цяпер паскачам!
ДЗЯУЧЫНА. Хутчэй, Мікіта!
МІКІТА. Абору завяжу!
ЯУМЕНЬ. Мо' і мы сванько, тупнем, трасца ім ў бок?
ДАР’Я. А чаму-ж не!
ХЛАПЕЦ. А я з вамі цётачка, каб не зайздросна было, што ўсе скачуць.
ГРЫПІНА. Дый даўно я ўжо не скакала.
МІКІТА. А цяпер і я тупну! Вось гэтым лапцям, што Зоську ажаніў! Пойдземь Аўгіня, ды тупнем, каб чорту моташна стала! (Пачынаюць скакаць).
ЗАСЛОНА.