Зборнік сцэнічных твораў - Аляксандр Чужынін, Міхаіл Сымонавіч Кудзелька

Бесплатно читаем книгу Зборнік сцэнічных твораў - Аляксандр Чужынін, Міхаіл Сымонавіч Кудзелька без сокращений! Чтобы читать полную версию, не нужна регистрация на сайте. Помните, что чтение доступно как на компьютере, так и на Андроиде, Айфоне и любом другом телефоне.
Зборнік сцэнічных твораў - Аляксандр Чужынін, Міхаіл Сымонавіч Кудзелька

Аляксандр Чужынін, Міхаіл Сымонавіч Кудзелька - Зборнік сцэнічных твораў о чем книга


Загадочная и завораживающая книга, которая перенесет вас в мир историй и приключений, полный неожиданных поворотов и фантастических миров. Ее страницы наполняются живыми персонажами, каждый из которых несет свой неповторимый след в плетении сюжета. В этой книге вы найдете мудрость, вдохновение и множество важных уроков жизни. Взлетите на крыльях воображения и отправьтесь в увлекательное путешествие между ее строками, где мир становится вашим собственным волшебным приключением.

Читать онлайн бесплатно Зборнік сцэнічных твораў, авторы Аляксандр Чужынін, Міхаіл Сымонавіч Кудзелька


Зборнік сцэнічных твораў

Беларускі тэатр

Беласток 1957 г.

Выдавецтва галоўнага праўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы


АД ВЫДАЎЦЫ


Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, з сядзібай у Беластоку ідучы на сустрэчу ініцыятыве беларускай моладзі ў пашырэнні мастацкай самадзейнасці ў межах Народнай Польшчы выдае першае сваё выданне «Зборнік сцэнічных твораў» для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Складаецца ён з трох п’ес аднаактовых і адной п'есы дбух-актовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі.

Думаем, што гэты зборнік п’ес дапаможа нашай моладзі ў арганізіванні драматычных гурткоў.

Выдавецтва падабрала п’есы, якія ў нашых абставінах не цяжка падрыхтаваць да пастаноўкі. Зборнік гэты дапаможа ў працы моладзі ў пашырэнні беларускай культуры.

Выдавецтва просіць прысылаць свае заўвагі і пажаданні адносна зборніка пад адрасам: Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, вул. Маніфеста Ліпнёвага 25.

Галоўнае праўленне беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.


ПЯРЭСТАЯ КРАСУЛЯ

А. ЧУЖЫНІН


Жарт у 1 акце

Асобы:

БОБКІН, стары мешчанін.

БАРБАБА, яго дачка.

ТОБI, яе жаніх.

МАРГАНЧЫК, гандляр.


(На сцэне Бобкін, адзін сядзіць каля стала і піша).


БОБКІН (піша і чытае). «Прадаецца пярэстая карова за невялікую цану. Бачыць можна штодня ад пяці гадзін раніцы да адзінаццаці гадзін увечары ў памяшканні Бобкіна». (Ставіць на стол абвестку, выходзіць і чытае). Прадаецца... Так... Кажды дурань зразумее, што прадаецца карова, а не шафа ці сабака. Барбара! Барбарачка! (Бярэ шапку ды йдзе. У гэты момант уваходзіць Барбара).

БАРБАРА. Куды ты, гэта татка, збіраешся?

БОБКІН. Па справе йду. Мне трэба вывесіць абвестку на браме, што прадаецца карова. (Зірнуўшы на яе). Але слухай, Барбарачка, што гэта ў цябе такі сумны выраз твару?

БАРБАРА. Сягоння, татачка, ў мяне вельмі важны дзень: ён рашае долю ўсяго майго жыцця.

БОБКІН. Адказвай, як на споведзі: каханне, раман, захопленне?

БАРБАРА. I каханне, й раман, і захопленне. А да таго-ж... і да таго... закахана...

БОБКІН. Заках... цьфу... Закахана! Хто-ж той паганец? га? Хто? (Ходзіць знэрваваны па хаце).

БАРБАРА. Ось ён табе прэдставіцца.

БОБКІН. Не, ён не прэдставіцца, а выставіцца адсюль, от што я табе скажу.

БАРБАРА. Тата! я не маленькая, і маю свае ўласныя жаданні, а да гэтага-ж, я закахана.

Вы автор?
Жалоба
Все материалы размещаются на сайте его пользователями.
Если Ваша книга была опубликована без Вашего ведома и/или без Вашего согласия, пожалуйста, напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.