Зборнік сцэнічных твораў | страница 30
МІКІТА (адзін).
МІКІТА (выбягае на двор). Куды-ж гэта ён дзеўся? Так напалохала, што згубіў лапаць і не ведаю дзе... Вось бяда! Што дзень, то новыя лапці; гэтак хутка рву, а тут яшчэ губіць пачаў. Не відаць. (пайшоў па вуліцы).
ЯУМЕНЬ (адзін).
ЯУМЕНЬ. (выйшаў з хаты). А трасца табе ў бок! Цяпер не вывернешся!... (Пад акно). Суседка! А, суседка: Калі ласка, на хвілінку выйдзі на двор, трасца табе ў бок!
ДАР’Я — ЯУМЕНЬ.
ДАР’Я. А што маеце казаць, суседзе?
ЯУМЕНЬ. Скажы мне, трасца табе ў бок, чый гэта лапаць? А?
ДАР’Я. Скуль я магу ведаць, пане суседзе.
ЯУМЕНЬ. Не, ты ведаеш, але казаць не хочаш? Вы ўсе ў адну дудку йграеце, трасца вам ў бок.
ДАР’Я. А дзе вы яго ўзялі, суседзе?
ЯУМЕНЬ. Дзе ўзяў? Вось тут, на дварэ!
ДАР’Я. Мо’ дзеці чые прынеслі, я-ж кажу...
ЯУМЕНЬ. Дзеці! Дзеці! Вось я ёй пакажу — дзеці! Значыцца і ты за ею, як; чорт за чорта! А яшчэ хацела, каб дачку аддаў за сына, трасца табе ў бок. А праўды казаць не хочаш?
ДАР’Я. Ды кіньце вы, суседзе! Людзі нагарылі, а вы і веры далі. (пашла ў хату).
ЯУМЕНЬ (адзін)
ЯУМЕНЬ. Я не кіну пакуль не буду ведаць чый гэта лапаць. А тады... трасца яму ў бок! (на вуліцы бегае Мікіта, шукае лапця, размахвае рукамі).
ЯУМЕНЬ — МІКІТА.
ЯУМЕНЬ. Мікіта!
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Ты не бачыў?
МІКІТА. Каго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго (плюе).
ЯУМЕНЬ. Цьфу! Дурніца, траеца табе ў бок, я пытаю...
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Ты не бачыў?
МІКІТА. Каго?
ЯУМЕНЬ. Хто з двара бег?
МІКІТА. Чаго?
ЯУМЕНЬ. Цьфу! (Мікіта плюе). Трасца табе ў бок (пашоў).
МІКІТА (адзін)
МІКІТА. I крычыць і плюе. Ці не адурнеў ён? Нічога не разумею! I што гэта будзе? Што я бацьку скажу, дзе ён дзеўся? А, мо' яго у дома забыўся? Не, здаецца быў; трэба шукаць. (Пашоў).
ЯУМЕНЬ — ЗОСЬКА — ГРЫПІНА.
ЯУМЕНЬ. Трасца табе ў бок! Я-ж пытаю, хто ў цябе быў? Я пытаю чый гэта лапаць?
ЗОСЬКА. Скуль-жа мама ведае, чый гэта лапаць, можа свіння прыцягнула на двор!
ЯУМЕНЬ. Мо' скажаш — вароны прынеслі! Не, я ўсё разумею! Далей гэтак не будзе! Я хутка за цябе вазьмуся. (Суне лапцям жонцы пад нос). Кажы хутчэй, чый гэта лапаць?
ГРЫПІНА. Адчапіся, здзецянеў, ці што? Знайшоў недзе атопак, ды каб я ведала, чый ён. Скуль-жа мне ведаць?
ЯУМЕНЬ. Вось, як вазьму аборамі сцягаць, дык будзеце ведаць, трасца вам ў бок.