Зборнік сцэнічных твораў | страница 29
МІКІТА (адзін).
МІКІТА. (Праходзячы па вуліцы пяе і пазірае ў двор).
«На вуліцы туманец, дзеўка не цягайся. Хлопец зловіць, пацалуе, нікому не жалься». (Пайшоў).
ЗОСЬКА (адна).
ЗОСЬКА. (праз акно) Эх, як хораша на дварэ! Хлопцы і дзяўчаты на сяле гуляюць, а мне так сумна, што гэта нядзелька здаецца буднім днём. I Саўка таксама сумненькі! I хто нам дапаможа ў нашым каханні, хто паможа злучыцца на заўсёды.
САУКА — ЗОСЬКА.
САУКА. (выходзіць з хаты). I святам яшчэ горш на сэрцы робіцца. У будні дзень працуеш, дык аб усім забываешся.
ЗОСЬКА. Саўка!
САУКА. Чаго? Ага? Я-й не бачу!
ЗОСЬКА. Куды ты сабраўся?
САУКА. Пайду разнясу жуду. Пагляджу, як гуляюць хлопцы ды дзяўчаты! Мо’ пойдзем разам! Ах, я і забыўся, што твая маці ў хаці. Я буду там, дзе гуляюць.
ЗОСЬКА. Не, даражэнькі, я не пайду, бо тата вернецна. Баюся, зноў каб не біліся з мамаю.
САУКА. Паб’юцца і пагодзяцца... Ну, а я пайшоў, а ў вечары...
ЗОСЬКА. У вечары, я буду. Я толькі чакаю вечара. Толькі не пазніся, памятай!
САУКА. Не. Ніколі не спазнюся! Бо дзе шчасце чалавека чакае, і ведаючы аб гэтым, хто стане марудзіць... Ну бывай. (Пайшоў).
ЗОСЬКА (адна).
ЗОСЬКА. Бывай, бывай!... Мой саколік! Гуляй і за мяне, а я... я застануся ў хаце і буду чакаць вечара! Ох, хутчэй-бы сонейка хавалася і зоркі на небе ўбачыць... Не... Не так хутка! Яшчэ рана. Эх! эх! (хаваецца).
МІКІТА (Адзін).
МІКІТА. (Ідучы) «Хлапец зловіць, пацалуе — нікому не жалься». Ну пайшоў Саўка, значыць смела можна ісці гуляць да Зоські. Ды трэба занясці ёй яблыкаў. (Вымае з запазухі). А-ж папацелі, увесь дзень за пазухай лежачы. Толькі каб не даць кіслага, а то, як учора шпурне мне ў галаву (кусае). Вой, кіслы. Пэўна дзічка папалася (плюе). Як палын пячэ! (кусае) гэта лепшае: (Кусае). А вось гэта, як цукер. Ну гэта я дам ёй (яшчэ разы 2 кусае, кладзе за пазуху і ідзе ў хату).
ДАР’Я.
ДАР’Я. (выйшла) Саўка! А, Саўка! Дзе-ж гэта ён дзеўся, няўжо да Яўменявых пашоў? Палуднаваць забыўся хлапец! А бадай цябе! (Пайшла ў хату).
ЗОСЬКА — МІКІТА.
ЗОСЬКА. (ў хаце). А то, як скажу Саўку! Што? Вось гэтак чапялою.
МІКІТА. Вой! Вой! Вой! (выбягае, абора чапляецца ў дзверы і ён падае). Стой! Стой! абора ўчапілася (зрывае лапаць і ўцякае. З далёку). Пайду Саўку скажу, што не хоча цалавацца — Ай, яй, яй! Бацька ідзе! Уцякаю!
ЯУМЕНЬ (адзін).
ЯУМЕНЬ. Ага! Трасца яму ў бок! Не ўгледзіў толькі хто паляцеў з двара! Значыцца не абмыліўся! Значыцца мая жонка, трасца ей ў бок... А гэта што? І лапця забыўся, як спужаўся! (