Зборнік сцэнічных твораў | страница 27



ЯУМЕНЬ. Што-ж яны гавораць, трасца ім у бок? Што я гультай?

ДАР’Я. Ды не, але лепш аб гэтым не казаць.

ЯУМЕНЬ. Зацікавіла, трасца яму ў бок, і казаць не хочаш, кажы, я злавацца не буду.

ДАР’Я. Баюся казаць, каб дрэннага чаго не вышла... Мо’ гэта яшчэ непраўда.

ЯУМЕНЬ. Ну, дык кажы, трасца табе ў бок!

ДАР’Я. Ну, калі так прыстаеш, то не гневайся і слухай. Кажуць людзі — мо’ яшчэ гэта непраўда — што як сам бываеш ў полі, працуеш, то да жонкі госці ходзяць... частуюцца.

ЯУМЕНЬ. Трасца табе ў бок, ад каго ты чула?

ДАР’Я. Гэта я табе не скажу, але яшчэ раз кажу, што можа ўсе маняць. Пакуль сам не пераканаешся, маўчы лепш, мало што людзі кажуць!

ЯУМЕНЬ. Я буду маўчаць, трасца ёй ў бок! Яна тут п’янствуе, ды яшчэ, што вырабляе! Я бачу, што апошнія дні асою у вочы пачала кідацца! Вось гэтым траўпачом пацягну разоў колькі, дык не захоча мяне больш ашуківаць, трасца ёй у бок! Бачыў ты яе?! (Пайшоў за дзверы).


З’ЯВА XIV.

ДАР’Я (адна)


ДАР’Я. Вось і ўдалося! Няхай-жа ведае, як не праўду казаць. Мо’ трохі памякчэе, а то не прыступіцца. Ён ёй накажа: Яўменя я добра ведаю. (Слухае).

ЯУМЕНЬ. (чуваць за дзвярыма). Што? трасца табе ў бок!

ДАР’Я. Дастанецца ёй за курэй! Пугаўё добрае мае!

Будзе ведаць, як з суседзямі трэба жыць. (Пайшоў у хату).


З’ЯВА XV.

МІКІТА (адзін).


МІКІТА. Няма нікога, (аглядваецца) жадаў, каб Саўка блінам падавіўся, ажно сам чуць не ўдавіўся ўцякаючы! Але бліны смачныя! Трэба яшчэ паляжаць мо’ вынясе болей. (Лажыцца на лаўку і пяе). «Вынясі Зоська, бліноў яшчэ болей, у садку цябе Саўка чакае». (Смяецца).

ЯУМЕНЬ. (Чуваць у хаце крык). Гэта падзяка за маю шчырую праўду? Вон з хаты!

МІКІТА. Вой, дзе мне дзявацца? А мо’ не ўбачыць! (Выцягнуўся на ўсю лаўку).

ЯУМЕНЬ. Каб і нага тут твая не была, вон! Трасца табе ў бок!

МІКІТА. (кідаецца на лаўцы і лезе пад лаўку). Вось тут! Можа не знойдуць. Чаго гэта Яўмень расхадзіўся? (Пяе). «Вынясі Зоська бліноў, яшчэ болей, у садку Саўка чакае». (Далей хаваецца).


З’ЯВА XVI.

ЯУМЕНЬ — ГРЫПІНА — ЗОСЬКА — МІКІТА.


ГРЫПІНА. (Бяжыць, за ёю Яўмень з пугаю, за ім Зоська).

ЯУМЕНЬ. Сорам на свет паказацца будзе!

ГРЫПІНА. Яўменька! Даражэнькі, паслухай!

ЗОСЬКА. Татачка, гэта непраўда. (Дар'я пазірае у акно і смяецца).

ЯУМЕНЬ. Я табе пакажу, як здзекі з мяне строіць, трасца табе ў бок! Вон з двара, каб і вочы мае не бачылі калі ты гэткая!

ГРЫПІНА. Слухай-жа дурны!

ЯУМЕНЬ. Слухаці не хачу! Я вось табе вывяду твой розум, трасца табе ў бок!

ГРЫПІНА. Не баюся я цябе, дурань! (