Зборнік сцэнічных твораў | страница 26
). Ага! Не злавіў! А то, пацалаваў-бы! Вось толькі лапаць развязаўся, ганяючыся за ёю (сядае на лаўку і абувае лапаць). А спрытная дзяўчына, як наша цялушка; толькі хвастом не махае, а бяжыць таксама, што дагнаць не можна. I чаму яна мяне не любіць? Перш казала: люблю. Нават і яблыкі ёй даваў, ды не хацела браць кажа: лепш сам еш, я цябе шкадую... А цяпер ні прыступу, як малады конь да аглобляў. Вось дык Зоська. Зоська! (Чухае патыліцу). Трэба пачакаць мо’ хутка будзе бліны нясці Саўку. Хоць пабачу — і то лягчэй будзе. (Кладовіцца на лаўку), каб толькі яна Саўку не пакахала. Але-ж кажуць людзі, што мяне — значыць мяне (пяе) значыць мяне... (Пяе). «А ў полі жыта расце з каласамі.
Пакахала Мікіту яна з кутасамі».
Здаецца ідзе (маўчыць). (Зося з блінамі ідзе ў садок. Мікіта ўстаўшы). Пайду за кусты схавацца, як пачне Саўка бліны есці, я зненацку — як крыкну! Ён спужаецца і блінамі ўдавіцца, а мне Зоська застанецца (пяе) застанецца (пайшоў у садок).
ДАР’Я. (адна)
ДАР’Я. (вышла). Што гэтак сёння доўга. Яўменя няма з поля... Зарабіўся... Трэба яму нагаварыць хоць няпраўды, каб яе трохі аддубасіў, няхай ведае, як добра слухаць непраўду... каб хутчэй ён толькі ехаў. Пабачым, хто перад кім паклоніцца... Паскуда гэтакая. Брахуха. (пайшла ў хату).
ЗОСЬКА. (адна)
ЗОСЬКА. (бяжыць баранючыся пчол, і разкідае бліны). А няхай вас ліха! Вой! Вой! У валасы ці што забіліся... Мёд смачны, але моцна кусаюцца і бліноў не данясла Саўку, а ён будзе чакаць. (бяжыць у хату).
МІКІТА (адзін)
МІКІТА. (ідзе з-заду, падымае бліны, есць папяваючы). Смачныя бліны. Смачныя бліны! Вось яшчэ адзін. Якія смачныя пячэ бліны Зоська! А я яшчэ не снедаў сёненька. Вось падвязло. (пяе). Смачныя бліны. Смачныя бліны! Смачныя бліны! (углядаецца). Здаецца бацька йдзе з поля! Трэ ўцякаць, (пяе) смачныя бліны (уцякае).
ЯУМЕНЬ — ДАР’Я.
ЯУМЕНЬ. (З пугаю). Во пячэ! Як у чалесніках! Трасца яму ў бок!
ДАР’Я. (выйшла). Дзень добры, суседзе!
ЯУМЕНЬ. Добры дзень!
ДАР’Я. Я-ж кажу, што з ранку пачало так пячы, каб дождж часамі, не пайшоў. І замарыліся відаць?
ЯУМЕНЬ. А ужо-ж! Замарыўся, трасца яму ў бок! Хлапца не наняў, самаму прыходзіцца і за сахой, і за бараной, і за канём, і за ўсякаю паветраю цягацца, трасца яму ў бок! Ніколі ў хаце не бываеш.
ДАР'Я А гэта і дрэнна, што ў хаце не бываеце.
ЯУМЕНЬ. А хто-ж кажа, што добра! Ведама дрэнна. трасца яму ў бок!
ДАР’Я. Я-ж кажу, што чалавек за працаю ніколі ў хаце не бывае, а людзі чорт ведае, што гавораць.