Зборнік сцэнічных твораў | страница 25
ГРЫПІНА. Што з твайго кахання: спадніцу пашыеш, ці хлеб есці будзеш? Лепш Бога не грашы і людзей не смяшы, хлапец! Шукай сабе такую, які сам ды жаніся, а на Зоську не спадзявайся, бо нічога не будзе... Знайшоў каго пакахаць?! (Ідзе ў хату).
САУКА. Ці я вінават, што яе кахаю... Мо'-б я і не хацеў кахаць, але сэрца. А што я беднейшы за яе... і тут не вінен... Няўжо ў свой час ім не прыходзілася кахацца і гэтак хварэць, як хварэю я, не... мусіць не..., бо каб ведалі яны, як гэта цяжка... Эх! Убогасць усяму віна. Але Зоська?! Яна шчыра кахае, не гледзячы, што я бедны... Бацька дакляруе нават дапамагчы чым колечы, а маці і гаварыць не хоча...
САУКА — ЗОСЬКА.
ЗОСЬКА. (Бягуны з вуліцы). Ой, вой! вой! вой! Савачка барані мяне... (Мікіта паказваецца з-за вугла і хаваецца).
САУКА. Што? Што такое?
ЗОСЬКА. Вой утамілася. Гэта-ж той дурань гнаўся за мною.
САУКА. Хто? Які дурань?
ЗОСЬКА. Які дурань! Адзін-жа ў нас дурань — Мікіта.
САУКА. (Смяецца). А бадай цябе! I ты яго спалохалася?
ЗОСЬКА. Заўсёды за мной гоніцца, кажа — кахаю цябе, жыць без цябе не магу.
САУКА. Ну, значыцца кахае...
ЗОСЬКА. (Злосна). Ідзі ты вон разам з ім!... Як да нас прыходзіць, я да хаты ўцякаю, альбо яго качаргою ганю вон... Ты заступіся за мяне!
САУКА. Ну добра, заступлюся.
ЗОСЬКА. А ці сёння мацеркі нашы не сварыліся?
САУКА. Як-жа... яшчэ як.
ЗОСЬКА. За вошта?
САУКІ. За курэй... Эх Зоська! Нешчаслівыя мы з табою. Не быць, мусіць, таму, аб чым мы так часта гутарым.
ЗОСЬКА. Не сумуй Савачка! Прыдзе шчаслівая хвіліна мацеркі нашы пагодзяцца і мы злучымся на заўсёды... А пакуль што кахаймася і не трацьма надзеі, што і наша зорка засвеціць ясней на небе і ўзвядзе нас на адну сцежку, якой і будзем ісці з табою ўсё жыццё. (У гэты час Мікіта праходзіць іш вуліцы, хаваецца за вугал і слухае) Мо' хто-небудзь пагодзіць нашых мацерак.
САУКА. Зоська! Я не счакаю той гадзіны...
ЗОСЬКА. Э-э! Счакаеш! Не памрэш! (Мікіта праходзіць за 2-гі вугал, бліжэй). А куды ты касіць пойдзеш?
САУКА. Пайду ў садок, выкашу трохі, пакуль сонца нэ пячэ, бо тады за вашымі пшчоламі не можна падайсці.
ЗОСЬКА. Ну добра! Ты ідзі касіць, а я пайду табе бліноў прынясу.
САУКА. Што ты, Зоська!
ЗОСЬКА. Гэта не тваё дзела: Калі я кажу, так і трэба. Я хутка. (Пашла ў хату).
САУКА. (Паглядзеўшы ў след). Ну і Зоська! Без яе мне жыцця не будзе! Эх, доля, доля! (Спеў). Чаму я такім радзіўся! (Пайшоў у садок).
МІКІТА (адзін)
МІКІТА. (Падбягаючы пад дзверы