Зборнік сцэнічных твораў | страница 13
). Цяпер ужо не вырвецца з маіх рук! Пачакай я зараз прынясу табе гасцінца. (выходзіць).
Ганна і Свістун.
СВІСТУН. (з пад лаўкі) Ну, брат Свістун тепер ляфа!
ГАННА. Уцякай хутчэй!
СВІСТУН. (з пад лаўкі) Да как же я утеку, когда я прывязан?
ГАННА. Скідай боты і ўцякай! Жыва! Бо ён зараз прыдзе з кіем. (Свістун скідае боты, так, што яны астаюцца прывязанымі да лавы, а сам бяжыць да дзвярэй).
ГАННА. Куды ты?! Уцякай праз акно. (Свістун уцякае праз акно. Уваходзіць п'яны Траяк).
Траяк.
ТРАЯК. Сказаў, што боты будуць і боты ёсць якраз каля лавы. Люблю кума, што слова трымае. (скідае свае ботоі і здзіўляецца, што прывязаны).
ГАННА. Пачакай, будуць табе боты. (выкідае яго боты за акно).
ТРАЯК. О! Гэты боты, дык боты, зараз пайду ў іх скакаць (пяе):
ГАННА. Будуць ўжо табе боты!
ТРАЯК. Як здарова, мая галубка? А дзе твой стары?
ГАННА. Пайшоў гасцінца табе прынесці.
ТРАЯК. Ох, якая-ж ты прыгожая, ды чорнабровая! Я цябе вельмі люблю.
Ты-яж і Дратва.
ДРАТВА. (каля дзвярэй) Ужо вылез!
ТРАЯК. Як жывеш кум Максім? Дзякую за боты!
ДРАТВА. Я табе дам боты! (Замахіваецца на яго кіям, зчапляюцца біцца, валяюцца на зямлі, валтузяцца. Уваходзіць Свістун).
Тыя-ж і Свістун.
СВІСТУН. Что за крік? Что за шум? Так его! Лучше! Пускай-же не в своё дело не мешается! (Да Ганны). Правда, моя красавіца?
ГАННА. А ўжо праўда!
ЗАСЛОНА
Канец
МІХАЛКА
З польскага пераапрацавалі Далецкія.
Асобы:
ЯЗЭП КАРЫТА, шляхціц.
АДЭЛЯ, яго дачка.
ЮЛЬКА, пакаёўка.
МІХАЛКА БАГДАЛЕУЧЫК.
ЗМІТРУК, хурман Карытаў.
(Усё дзеецца на вёсцы ў Карыты
На сцэне, — шляхоцкая святліца.)
ЯЗЭП, пазней АДЭЛЯ.
ЯЗЭП (праз вакно). Адэля, Адэлічка, кінь паліваць кветкі.
АДЭЛЯ (за сцэнаю). Трэба-ж папаліваць кветкі, бо звянуць, пасохнуць.
ЯЗЭП. Гэтак-та гэтак: маладосць — блазнота, а усё кветкі, вецер па галаве лётае; хадзі, Адэля да мяне, калі кажуць.
АДЭЛЯ (за сцэнаю). Зараз, татачка, зараз!
ЯЗЭП. Хадзі-ж, бо маю да цябе пільны інтэрас.
АДЭЛЯ (за сцэнаю). А ўжо йду, татачка, йду.
ЯЗЭП. (адзін). Прычакаў! З гэнымі паненкамі раданькі сабе не дам. Адну дачку маю, а столькі клопатаў, што лепш мець капу сыноў. Пакуль не трэ' было замуж — то яшчэ сяк так было. А цяпер прыйшла пара аддаваць, і вось, дзякуючы ласцы Боскай, аддаю яе замуж ужо дваццаць гадоў! Усё неяк так выходзіць: ці той малец ёй па сэрцу не будзе, ці ён яе не ўпадабае. Ужо думаў, што маё дзіцятка Адэлічка й састарыцца ў дзеўках, ажно падкруціўся дзяцюк і не абы які!... Каб хаця ўпадабала яго мая Адэлічка!...