Зборнік сцэнічных твораў | страница 12
ГАННА. А праўда, што такі маладзец!
СВІСТУН. Верно, точно так! Ах ты мая душенька! (налівае). Ну, вып’ем ешче по одной.
ГАННА. А як буду п’яная?
СВІСТУН. Нічего, будет веселее, спаёш мне что-нібудь (Ганна п'е). Ах! ты моя черноброва (абымае яе). Ну спой мне что-нібудь.
ГАННА. Добра! (бярэцца пад бокі, прытопывае нагамі падыходзіць да Свістуна, каторы есць аладкі).
Ну, цяпер ты мне заспявай.
СВІСТУН. Чего-ж можна! (Адкашліваецца, бярэцца пад бакі і скача каля Ганны).
ДРАТВА. (за дзвярыма) Адчыні! Жонка!
ГАННА. Ліха-ж маё.
ДРАТВА. (за дзвярыма) Ці чуеш! Гэй! Адчыні!
СВІСТУН. Вот как попался!
ГАННА. Бедная мая-ж галоўка! Што-ж я цяпер буду рабіць.
ДРАТВА. (за дзвярыма) Ці чуеш? Я зара дзверы буду ламаць!
ГАННА. Чую, ўжо, чую! Зараз (да Свістуна) Хутчэй хавайся!
СВІСТУН. Куды?
ГАННА. Сюды — пад лаву!
СВІСТУН. А еслі он меня найдёт?
ДРАТВА. (за дзвярыма) Пусці, бо зара дзверы выламлю! (б’е кулаком у дзверы).
ГАННА. Зараз-жа (да Свістуна) Лезь хутчэй! (Свістун лезе пад лаву. Ганна адчыняе дзверы, уваходзіць п’яны Дратва без шапкі, пояса і світкі).
Тыя-ж і Дратва.
ГАННА. (Да Дратвы) А дзе шапка? Дзе пояс? Дзе світка?
ДРАТВА. А дзе ён?
ГАННА. Я цябе пытаю, дзе шапка, дзе пояс, дзе світка?
ДРАТВА. А я цябе пытаю, дзе ён?
ГАННА. Няма тут нікога! Ах ты п’яніца. У хаце няма хлеба, няма солі, а ты ў карчму ходзіш п'янстваваць. Я табе кудлы абарву! (бярэ яго за чупрыну і б'е кулаком).
ДРАТВА. Ці ты бі, ці не бі, я яго ўсё роўна знайду (шукае па хаце).
ГАННА. Куды ты лезеш?! Там нікога няма.
ДРАТВА. (нагінаецца і глядзіць пад лаўку). А гэта што?! Дзе кій, дзе качалка?! (лётае па хаце і шукае). Няма, пачакай, трасца тваёй мацеры. Я зараз пайду і выламлю з плоту ламаку. (Ідзе да дзвярэй).
СВІСТУН. (з пад лаўкі). Дело табак!
ДРАТВА. (Варочаецца ад дзвярэй). Уцячэ чортава насенне! Трэба яго прывязаць да лавы (бярэ аборыну і прывязвае за ногі да лавы Свістуна