Зборнік сцэнічных твораў | страница 11
ДРАТВА. Пан служывы, памажыце мне цяпер гэтага Траяка злавіць.
СВІСТУН. А ды мне за гэта што?
ДРАТВА. Дам вам, што захочаце.
СВІСТУН. (прыглядаючыся да ботаў). Как даш мне эті сапогі — так я подстерегу его, поймаю і отдам тебе в рукі, а тогда делай с нім, что угодно.
ДРАТВА. Добра — боты вашы.
СВІСТУН. Моі?
ДРАТВА. Вашы! (б'юць па руках).
СВІСТУН. Вот мы сейчас іх і абуем. (абувае боты).
ДРАТВА. Ну, цяпер гэты сляпы чорт не выкруціцца з маіх рук! Я яшчэ другое вока вылуплю. Я яму пакажу, як да чужых жонак хадзіць!
СВІСТУН. Вот сапагі, так сапагі. (бярэцца пад бокі і тупае нагамі).
ДРАТВА. Ну, цяпер пойдзем у карчму. Я пастаўлю вам боршч. Хоць грошай і няма, прап’ю. пояс, прап’ю світку, а з добрым чалавекам п’ю.
СВІСТУН. Хорошо ідём!
ДРАТВА. Пойдзем. А ты жонка глядзі!...
СВІСТУН. Ну да, ідём (выпіхае Дратву за дзверы). Вот как! (да Ганны) а ты прыготов мне покушать (бярэ старыя боты пад паху і выходзіць).
Ганна (адна)
ГАННА. Ха-ха-ха!... Босы, дурны мой стары. Але такі дурны, што другога такога трэба са свечкай пашукаць. Ён сапраўды паверыў, што гэта шкло такое! Ха, ха, ха!... А салдат хітры, о, о, о, хітры! Накпіў з яго і ўсю віну зваліў на Траяка! Але так яму і трэба! Няхай знае тое, дзе двое б’юцца, альбо кахаюцца, няхай трэці не мяшаецца. Ну, няхай Траяк не пападаецца майму старому ў рукі! (Уваходзіць Свістун).
Ганна і Свістун.
СВІСТУН. А что, правда, я скоро вернулся?
ГАННА. А стары мой?
СВІСТУН. Эгэ! За него оставь попеченіе, он не скоро вернется — пропіл шапку, пропіл пояс, пропіл світку і под стол паваліўся!
ГАННА. Няхай там сабе ляжыць на безгалоўе, ды на кароткі бок. А мы з табой цяпер цэлы вечар будзем вольнымі, як птушкі. Цяпер нам ніхто не перашкодзіць у нашым каханні.
СВІСТУН. Всё это хорошо, толькі песнямі соловья не кормят. Ты прежде провіантом снобжы, а после уже будем баляндрасы точыць.
ГАННА. А што-ж мы будзем есці? У мяне ёсць капуста.
СВІСТУН. Да я уже наелся капусты, бліны есть?
ГАННА. Есць і бліны. (Ставіць на стол міску з блінамі).
СВІСТУН. А я прынёс водкі. (ставіць на стол водку).
ГАННА. Ну еш, — тут як раз для цябе цэлая капа.
СВІСТУН. По-военному артыкулу сперва надо выпіть. (налівае). Я за твоё здоровье! (п'е).
ГАННА. А я за тваё (п’е).
СВІСТУН. А я опять за твоё. (п'е).
ГАННА. Я ізноў за тваё (п'е).
СВІСТУН. А я ешчё за твое (п’е). Ну что-же ты прізадумалась? Пей!
ГЛННА. А ці не многа гэта будзе?
СВІСТУН. Нет! Нет! (Ганна п'е). Вот так. Ну, молодец, молодіца, черноброва, белоліца!