Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 33



Летапіс яскрава паказаў, што крывічы належалі да паўночнага саюза. Блізкасць крывічоў да славенаў была ўжо адзначана, як мы гаварылі вышэй, дакументам 834 г. пра Ансгарыя — папскага легата ў паўночных народаў, у тым ліку ў славенаў і крывічоў. Дарэчы будзе звярнуць увагу і вось на што. Калі ў летапісе ўпамінаюцца уграфінскія плямёны, сярод якіх жылі славене — чудзь і мера, — балцкія плямёны (літва, латыгола, лотва), сярод якіх і побач з якімі жылі крывічы, — не ўпамінаюцца. Магчыма, гэта можна растлумачыць тым, што названыя плямёны да сярэдзіны IX ст. былі ўжо ў цэлым асіміляваны і страцілі самастойнае значэнне. Але не так даўно было выказана меркаванне, якое грунтуецца на паказаннях Наўгародскага I летапісу, што пад упомненымі ў запісе 859 г. славенамі, крывічамі і мерай трэба разумець не плямёны, а толькі выхадцаў з іх, якія былі першымі насельнікамі Ноўгарада>151. У такім выпадку, вядома, балцкія плямёны не маглі ўпамінацца. Але выказанае меркаванне даволі спрэчнае. ГІаколькі ў запісе 859 г. называюцца паўднёвыя плямёны, то ім маглі супрацьпастаўляцца таксама толькі цэлыя плямёны, а не часткі іх.

Дрыгавічы ні ў першай, ні ў другой групе плямёнаў не названы. Толькі Іаакімаўскі летапіс, як убачым далей, дае намёк на ўваходжанне дрыгавічоў у паўночны саюз.

Радзімічы таксама не ўпомнены ў запісе пад 859 г. Але з паведамлення 885 г. пра тое, што гэта племя плаціла даніну хазарам, можна зрабіць вывад, што яно ўваходзіла ў паўднёвую групу.

Многія гісторыкі бачаць галоўную прычыну ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы ў развіцці феадалізму. Але наўрад ці можна гэту прычыну лічыць сур’ёзнай. Цяжка гаварыць пра наяўнасдь феадалізму нават у сярэдзіне X ст., калі кіеўскія князі хадзілі на зіму ў гіалюддзе ў залежныя землі, дзе і карміліся са сваімі дружынамі і забіралі даніну. Які ж гэта феадалізм? Хутчэй за ўсё ў гэты час існавала яшчэ ваенная дэмакратыя, прыстасаваная перш за ўсё для арганізадыі набегаў на іншыя, звычайна больш багатыя, землі з мэтай захопу здабычы. Мы, вядома, не адмаўляем. наяўнасці ў той час знаці, але яна не была феадальная, бо не жыла за кошт эксплуатацыі сялянства, якое заставалася ў асноўнай масе свабоднае>152. Нават некаторыя сучасныя даследчыкі сумняваюцца ў тым, што да IX ст. маглі быць класы і эксплуатацыя>153. Праўда, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але яно стаяла яшчэ на нізкім узроўні і задавольвала толькі мінімальныя патрэбы сялянства і, відаць, не магло даваць яшчэ прыбавачнага прадукту. Нездарма ж заваяваныя землі абкладваліся данінай у выглядзе пушніны. А гэта гаворыць пра тое, што, нягледзячы на развіццё земляробства, у той час не трацілі свайго даволі прыкметнага значэння паляванне, бортніцтва, рыбалоўства.