Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 30
У свой час I. Завітневіч выказаў зусім слушную думку, што ўжо ў самыя старажытныя часы дрыгавічы разам з крывічамі склалі адно палітычнае цэлае>146. I гэта было вышкам іх этнічнага зрашчэння, якое пачалося найперш на дрыгавіцкакрывіцкім сумежжы ў Падзвінні і прадаўжалася па меры прасоўвання крывічоў на поўдзень, у глыб дрыгавіцкай тэрыторыі аж да Прыпяці. Працэс гэты быў глабальны для ўсёй Беларусі. Інтэнсіўны рух крывічоў быў не толькі на поўдзень, у раён Бярэзіны, але і на ўсход, дзе ўзнікаюць такія іх буйныя каланізацыйныя цэнтры, як Віцебск на Заходняй Дзвіне і Смаленск на Дняпры. Крывіцкае прасоўванне на поўдзень і на ўсход цягнула за сабою зрашчэнне найперш земляў дзвінскага і дняпроўскага басейнаў. Найноўшыя археалагічныя даследаванні паказваюць, што днепрадзвінскае міжрэчча ў перыяд VIII–X стст. уяўляла сабою дастаткова адасоблены і разам з тым унутрана адзіны (курсіў наш. — М. Е.) арганізм>147. Адсюль становіцца ясным, чаму гэты раён стаў сарцавінай нашай першапачатковай гісторыі.
Радзімічы таксама былі ўцягнуты ў прадэс зрашчэння беларускай тэрыторыі. У парэччы Дняпра на Гомелынчыне яны змешваліся з дрыгавічамі, а ў басейне Асцёра і вярхоўі Іпуці — з крывічамі. толькі ўжо не з полацкімі, а з дняпроўскімі (смаленскімі). У Панямонні ж факт мяшання дрыгавічоў і крывічоў прызнаецца і археолагамі, і спрэчка паміж імі ідзе толькі ў пытанні: хто пераважаў тут — крывічы ці дрыгавічы>149.
Вось гэта ўзаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва і стала найгалоўнейшай з’явай нашай старажытнай гісторыі, беларускага этнагенезу і фармавання беларускай тэрыторыі. Дзякуючы гэтаму ўзмацняўся славянскі элемент, што садзейнічала хутчэйшай асіміляцыі балцкага насельніцтва. Палачане былі першым на тэрыторыі Беларусі вынікам дрыгавіцкакры- віцкага зрашчэння і асіміляцыі гэтымі плямёнамі балтаў. Яны з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў.
3 другога боку, умовы славянскага засялення Беларусі мелі сваім вынікам і карэнныя змены ў сацыяльных адносінах. Найперш яны аказалі вырашальны ўплыў на разлажэнне родавага ладу. Можна ўявіць сабе, якая этнічная цераспалосіца ўтварылася на Беларусі ў выніку прыходу славянаў. Адны плямёны і роды асядалі тут на ста лае жыхарства, другія, праходзячы, толькі часткова пакідалі тут сваіх супляменнікаў і суродзічаў. Усе яны, апынуўшыся на новым месцы, павінны былі наладжваць і новыя ўзаемаадносіны як з балтамі, так і між сабой. Яшчэ В. Ключэўскі адзначаў, што ўмовы перасялення славянаў і каланізацыя імі новых земляў «разбуралі супольнае жыццё родзічаў»