Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 29



. Пры гэтьш сцвярджаецца, што дрыгавічы толькі ў XI–XII стст. рассяліліся да лініі Заслаўе — Менск — Барысаў — Орша, а крывічы падышлі да гэтага рубяжа ў X–XI стст.>135, хоць далей указваецца, што палачане, якія лічацца галіной крывічоў, дайшлі дасюль толькі к XV ст.>136. У сё гэта, вядома, не можа не выклікаць недаверу.

Свае вывады археолагі абгрунтоўваюць характарам пахавальных абрадаў і такімі рэчамі, як скроневыя колцы і пацеркі. Вядома, гэтага ігнараваць нельга, але і нельга толькі на гэтым матэрыяле, вельмі абмежаваным, вырашаць складаныя праблемы этнічнай прыналежнасці.

Асабліва супярэчаць вывадам археолагаў аб мяжы рассялення дрыгавічоў дадзеныя мовазнаўства, этнаграфп і фальклору. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, прыйшоў да вываду, што «можна з болынай праўдападобнасцю лічыць, што дрыгавічы дасягнулі Зах. Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую Люцынскага»>137. Дрыгавічы праніклі да Заходняй Дзвіны найперш у раёне Полацка, таму што яны спачатку рухаліся па Дняпры і Бярэзіне'>38, а з апошняй пераходзілі на Улу і Ушачу. У. Пічэта таксама лічыў, што паўночная мяжа дрыгавіцкіх паселішчаў гіраходзіла недалёка на паўночны захад ад Полацка>139. Дрыгавіцкія моўныя рысы на поўначы Беларусі адзначаў П. Растаргуеў. Фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, сабраныя С. П. Сахаравым сярод беларусаў Латгаліі, таксама яскрава выяўляюць у іх мове і культуры спалучэнне крывіцкіх і дрыгавіцкіх элементаў>141. М. Я. Грынблат паказаў на пашырэнне далёка на поўнач дрыгавіцкай матэрыяльнай культуры, у прыватнасці палескай сахі>142. Ён жа ўказаў на характэрны для палачанаў каравайны рытуал абраднасці, які распаўсюджаны на ўсёй дрыгавіцкай тэрыторыі>143. Усё тэта побач з моўнымі з’явамі, як цвёрдае «р», аканне, фрыкатыўнае «г>>, пераход «в» у «ў», магло перайсці да палачанаў не сумежнымі кантактамі двух плямёнаў, а толькі ў выніку сталага пражывання дрыгавічоў на гэтай тэрыторыі і мяшання дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва.

Вельмі шкода, што даследчыкі не звярнулі ўвагу на непасрэднае сведчанне пра ўтварэнне палачанаў, якое маецца ў адным з летапісных варыянтаў і данесена да нас тацішчаўскімі матэрыяламі: «Инии (маюцца на ўвазе плямёны, — М. Е.) сели меж Припятью и Двиною, нарекшися кривичи и дреговичи на Двине, а потом и назва лися полочане от реки текусчей в Двину Полоты»