Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 22



ВОЛАТЬІ шэрагам даследчыкаў лічыліся першымі насельнікамі Беларусі. I гэта, на першы погляд, мела пад сабой сур’ёзную падставу. Сапраўды, у многіх месцах Беларусі і сумежных з ёй раёнаў мноства айконімаў і паасобныя гідронімы звязаны з волатамі (да таго ж курганы называюць валатоўкамі, у якіх, паводле паданняў, пахаваны волаты, нашы продкі, прычым вола ты разумеюцца не як асобныя адзінкі, а як цэлы народ). Такой думкі прытрымліваліся П. Шафарык, Ф. Буслаеў, А. Спіцын. Першы з іх выклаў тэорыю, што во латы азначалі народ велетаў, якія, у сваю чаргу, атаясамліваліся з славянскім племем люцічаў, што адначасова называліся ваўкамі. Зазначым, што геаграфічная наменклатура Беларусі і Расіі ведае вялікую колькасць гідронімаў і айконімаў, якія вядуць сваё паходжанне і ад велетаў і волатаў, і ад люцічаў і ваўкоў (ваўчкоў), і таму па іх цяжка меркаваць, ці гэта розныя плямёны, ці гэта розныя назвы аднаго племя.

Аднак атаясамленне велетаўволатаў з люцічаміваўкамі вельмі праблематычнае, як адзначыў у свой час А. Ясінскі. Ён слушна заўважыў, што велеты, упершыню названыя Пталамеем як вельты і паказаныя ім у вусці Нёмана, хутчэй за ўсё былі балтамі з рэшткамі кельтаў і што не было славянскага народа, які называў бы сябе велетамі >111. Паколькі велеты былі балтамі і жылі ў вусці Нёмана, то можна дапусціць, што яны былі захоплены ў каланізацыйным руху крывічоў і разам з імі ішлі ў глыб сённяшніх беларускіх і рускіх земляў. Нездарма ж там, дзе існуюць крывіцкія тапонімы, ёсць і велетаўскія, як, напрыклад, у Лемяшоўскай вол. Пінскага пав., у Старобінскай вол. Слуцкага пав. і ў Красналуцкай вол. Барысаўскага пав., дзе побач з назваMi Крывічы і Крыўкі мы знаходзім назвы Вяляцічы і Волатава. Не выключана і тое, што крывічоў, якія змяшаліся з велетаміволатамі ў суседніх абласцях, куды яны сталі пранікаць, таксама называлі волатамі.Гэтым, відаць, трэба тлумачыць і наяўнасць тапонімаў ад назвы «волат» у Наўгародскай, Цвярской, Уладзімірскай, Маскоўскай, Тульскай і іншых былых губернях, куды пранікала крывіцкая каланізацыя. Праўда, А. Ясінскі адмаўляў існаванне волатаў як народа, лічыў іх міфалагічнымі істотамі, у якіх увасоблена народнае ўяўленне пра веліканаў, што некалі засялялі зямлю. Аднак гэта не здымае пытання аб існаванні волатаў як народа.

Добра вядома, што і ў іншых народаў назвы гігантаў маюць этнічнае паходжанне: у рускіх «исполин» ад спален (назва народа), у палякаў ад обраў, у немцаў магіла веліканаў называецца магілай гуна і г. д. Трэба думаць, што і волаты ў беларусаў не складаюць выключэння. Абазначэнне імі магутнага чалавека, асілка паходзіць таксама ад назвы народа — волатаў.