Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 21



. Што выхадцы з гэтага паморскага Ракава заснавалі ў Беларусі Ракаў (зараз Валожынскі рн), вельмі верагодна: побач з гэтым Ракавам знаходзіцца вёска Паморшчына. Магчыма, што ў гэтую мясцовасць перасялілася і частка племя ратараў, на што ўказвае назва вёскі Ратынцы.

Тапаніміка пака^вае і на пасяленні ў нашых старадаўніх землях пянянаў, сітнянаў, ранаў, кашубаў, мазураў, палякаў, чэхаў.

Перш чым законч'ыць пытанне славянскага засялення Беларусі, неабходна яшчэ спыніцца на пытаннях аб неўрах і волатах.

НЕУРЫ ўпершыню былі названы Герадотам. Іх краіна Неўрыда быццам бы знаходзілася на поўнач ад скіфаўаратых, у верхнім цячэнні Днястра і Буга. Аднак апошняму супярэчыць паказанне пазнейшага гісторыка Плінія. Паводле яго, вытокі Дняпра знаходзяцца ў краіне неўраў. Невядома, што лічыў гэты аўтар за вытокі Дняпра: сам Дняпро ці Бярэзіну. На думку некаторых даследчыкаў, у старажытныя часы Дняпро называўся Бярэзінай (адсюль і яго грэчаская назва Барысфен). У апошнім выпадку Неўрыду трэба змяшчаць ля вытокаў Бярэзіны. П. Шафарык, Л. Нідэрле, П. Траццякоў адносілі неўраў да продкаў славянаў. Гэтаму асабліва садзейнічала паведамленне Герадота аб чутках, быццам неўры штогод на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў, а таксама і тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства зза змеяў, якіх шмат развялося там. Вучоныя, як на паралель гэтаму, сталі прыводзіць беларускія паданні аб ваўкалаках і змеях і сведчанне «Слова аб палку Ігаравым» пра Усяслава Полацкага, што нібыта ён воўкам бегаў. Звярталі ўвагу і на блізкасць імя «неўры» да назваў рэк у басейне Зах. Буга і сумежных тэрыторый, такіх, як Нура, Нурэц, Нурчык і ім падобныя. 3 аднаго боку, неўры атаясамліваюцца з групай усходнебалтыйскіх плямёнаў>109, а з другога боку, яны адносядца да кельтаў, пазней, магчыма, асіміляваных балцкім племем эстыеў (аістаў)>110. ІПто неўры жылі на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і на ўсходзе сучаснай Літвы, можа сведчыць наяўнасць такіх тапонімаў, як Наўры (Княгінінская вол. Вілейскага пав.), Нераўка (Крэўская вол. Ашмянскага пав.), Нарвелішкі (Трабская вол. Ашмянскага пав.) і асабліва Неўрышкі (Жыжморская вол. Тродкага пав.), гэтак жа сама як і літоўская назва ракі Вяллі — Нерыс. Цяжка сказаць, ці тут быў асноўны масіў неўраў, ці толькі нейкая частка іх, але яны, бясспрэчна, тут жылі і таму не маглі не пакінуць сваіх слядоў у тапаніміцы і фальклоры, на што, як мы бачылі, указвалі даследчыкі. Такім чынам, незалежна ад таго, кім у этнічных адносінах былі неўры — славянамі, балтамі ці кельтамі,— іх мы можам з поўным правам адносіць да ліку нашых продкаў.