Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 20
Указаныя намі вышэй тапонімы добра сведчаць пра тое, што ў розных месцах Беларусі асела значная колькасць севяранаў. Магчыма, што самая значная з іх была на левым беразе Верхняга Нёмана. Невыпадкова ж, што гідронім «Сула» і тапонім «Сноў» былі імі перанесены на іх сталае аселішча ў Падзясенне.
РАДЗІМІЧЫ па велічыні заселенай імі тэрыторыі непараўнальна саступаюць дрыгавічам і крывічам, тым не менш яны побач з апошнімі ўнеслі вялікі ўклад у беларускае народаўтварэнне. Паколькі ў пачатку XII ст., калі складалася «Аповесць мінулых гадоў», яшчэ жыло паданне пра іх прыход «ад ляхаў» і пра паходжанне іх назвы ад імя іх роданачальніка Радзіма, то можна меркаваць, што радзімічы ішлі ў ар’ергардзе славянскага руху і прыйшлі пазней за іншыя славянскія плямёны. У апошні час зроблена спроба паказаць на матэрыяле гідраніміі, што Верхняе Паднястроўе, якое знаходзілася ў бліжэйшым суседстве з ляшскай тэрыторыяй, было тым месцам, адкуль прыйшлі радзімічы ў Пасожжа>106.
Згодна з другой сучаснай гіпотэзай, радзімічы, як і вяцічы, прыйшлі з Павіслення. Гэта было абумоўлена тым, што дунайскія славяне пад націскам авараў, а пасля Візантыі і раманскага насельніцтва павінны былі адступаць на поўнач, у Павісленне, і на паўночны ўсход, у лясную зону Усходняй Еўропы. Славяне, што прыйшлі ў Павісленне, паціснулі на ўсход і на захад тых славянаў. якія заставаліся тут. Радзімічы і вяцічы пайшлі на ўсход'>07. А. Шахматаў выказаў думку, што радзімічы, лрыйшоўшы ў Пасожжа, паціснулі крывічоў і прымусілі іх ісці ў Верхняе Паволжа.
Магчыма таксама, што радзімічы выціснулі севяранаў з Пасожжа на Дзясну, бо тапонімы Сеўрукі (Гомельскі рн), Северск (Рэчыцкі пав.) і Севярынаўка (Мазырскі пав.) могуць сведчыць аб прабыванні севяранаў у Пасожжы. Відаць, прыход радзімічаў на іх сталае селішча быў далёка не мірны, бо і да гэтага часу захавалася прыказка на Магілёўшчыне: «Каб дябе радзіміч узяў».
Прыходам радзімічаў не вычэрпваецда пытанне славянскага засялення Беларусі. Мы ўжо адзначалі, што апошняе не было аднаразовым актам, яно зацягнулася на некалькі стагоддзяў. Відаць, прыход славянаў быў асабліва працяглы зза Одры і з Памор’я. Нежаданне гэтых славянаў пакарыцца нямецкай уладзе і хрысціянізацыі прымушала іх пакідаць сваю радзіму і ісці на ўсход, дзе панавала язычніцкая стыхія балцкага і славянскага насельніцтва. На жаль, і пра гэтыя перасяленні мы не маем пісьмовых крыніц і таму найперш карыстаемся тапанімічнымі дадзенымі. Вось, напрыклад, такі факт. На карце Памераніі XVII ст. мы знаходзім паселішча Ракаў