Поэмы | страница 8



Крылатыя стварэннi з выраю Па Млечнаму пуцi плывуць, як шнур, I, творачы малiтву шчырую, Сваiх шукаюць кiнутых пячур.

Спагаднае святло нябеснае На колькi верст звялiчыла свой шлях, Па нiвах променi пачэсныя, Як лен той, сцелюцца у жывых агнях.

I у хатку заглядаюць променi,-Дармо што нiзкiя аконцы у ей,-Гуляюць радасна па комiне Блiскучай i вяселаю сям'ей.

Па ложку, па пасцелi ласяцца, Цалуючы яе i мой гарачы твар, Як тыя ветрыкi на пасецы, Гуляючы у пякучы летнi сквар.

Устань, галубачка бяскрылая, Заспаны зоры-вочанькi пратры, Збяромся з думкамi i з сiлаю Жыцця парадак валачы стары!

Праталiна лягла на гонейках, Збудзiлася пралесачка ад сна... Устань, устань, мае ты сонейка! Залатаструнна йграе ужо вясна.

4. ЗА КРОСНАМI

За кросны ненагляднай сесцi трэ было Ядваб-кужэль сiвенькi ткаць, Але да гэтага прыладау не было,-Прылады стау я майстраваць.

3 бярозы вычасау ставы ей новыя, Набiлiцы кляновыя зрабiу. А панажы выстругавау кляновыя. Навой, як трэба, зарубiу.

Узяушы дзiчку-яблыню крамнястую, Стругау чаунок гладзей ад шкла. Купiу на рынку берда густа-частае. Нiты сама яна спляла.

Садзiцца мае сэрца-ткаля у кросенькi, Набiлiцамi громка б'е, Кладуцца утоку гусценька палосанькi, Сучу я цэукi для яе.

Так шчыра з ею узялiся дарэчы мы; Яна усе тчэ, а я сучу I украдкаю любуюсь яе плечамi, За белымi грудзьмi сачу.

Тчы, мая ткаля! Кроу твая узыгралася; Маланкай гойсае чаунок. О, каб хаця аснова ужо не рвалася! Каб моцны й спорны быу уток!

Няхай ад берда часта уток калоцiцца, Кладзе шырокi гладкi сцяг, А доугi -- як рака, што у мора коцiцца, Як мiж прысад гасцiнец-шлях.

Каб сцежка, коцячыся, палатняная, Дзе парастае дзiвасiл, Дайшла у старонку знаную-нязнаную, Туды, да бацькаускiх магiл.

5. ВЫГАН У ПОЛЕ ЖЫВ?ЛЫ

Спаузлi з загонау зiмнiя снягi I у мора паплылi ракой-вадзiцай, Запелi жауранкi. I чорныя лугi |смiхацца сталi першаю травiцай.

У поле статак выганяць пара. Кароуку маем мы -- завецца Аутарыняй, Багацце кожнага гаспадара, Скарб i пацеха кожнай гаспадынi.

"Мая" не выгнала яе за край Платоу, на пашу, дзе яна хадзiла, Пакуль таго, што вучыць абычай, Над ей сваей рукою не учынiла.

Свянцоным хлебам, соллю i вадой Абнесла навакол яе тры разы, Паставiла да сонца галавой I загавор чынiла ад заразы.

| крынiцы тры разы кусочак шкла Скупала i, перад вачмi кароукi Трымаючы, шаптала, як змала, Такiя мудры заклiнання слоукi:

"Ты, ясна сонца, месяц, ясен свет, I вы, на небе часценькiя зоры, Вы усе, што кропiце расою цвет I асвятляеце сушу i моры,-