Поэмы | страница 7
А воля твердая любви нужна тем боле, Чтобы за все обиды заплатить -За слезы, за бесхлебье, за недолю, За бремя, что досталось ей влачить.
24 июля 1913 г.
* ЯНА I Я *
1. СТРЭЧА
На крыжавых пуцiнах з ей сустрэуся Куды iсцi, не ведала яна, I я не ведау -- у полi я цi у лесе, I мне ляжала сцежка не адна.
Як путнiкi, заблуканыя уночы, Стаялi мы пад труднай ношкай дум; Адно другому пазiралi у вочы I слухам клiкалi найменшы шум.
Стаялi мы. Нявiданыя дзiвы Нас абымалi крыллямi сваймi, Шапталi мне: вазьмi яе, шчаслiвы! Шапталi ей: сабе яго вазьмi!
I рукi злучывалi нам навекi, Багаслауленне далi нам свае Iсцi у свет праз горы, долы, рэкi, Iсцi супольна праз усе жыцце.
Вясельны гiмн, як плачкi, нам запелi I заракалi крыллямi зарок -Над ей, заручанай, у шлюбнай белi, I нада мной, ахутаным у мрок.
А каб вас злыя не змаглi заломы! А каб не зналi душы вашы ран! А каб вас не кранулi буры, громы! А каб к сабе не звабiу вас курган!
Такiя клалi дзiвы нам зарокi Мядовых асалод, квятчаных крас I расплылiся, як сон ветру легкi, Нас кiнуушы у благi цi у добры час.
I мы пайшлi, як тыя ценi-мары, Няспынна ад расы i да расы; Запаланелi нам блiскучыя пажары, Закуранелi чорныя лясы.
2. У ХАЦЕ
У хаце ужо маей будзь гаспадыняй,-Няма у мяне нiкога, проч цябе; Сядзь на пачэсны кут, мая багiня, I будзем думы думаць аб сабе.
Палац мой, бачыш, хоць i не багаты, Але я сам яго узбудавау, Сам сцены вывеу, клау на кроквы латы I сам пад стрых саломай пакрывау.
Не выбiты атласам сцены, лавы, Падлога не заслана дываном Турэцкiм, што сваей красой iскравай Гарыць, зiяе, як той жар, агнем.
Над печкай, што стаiць каля парога, Не працавалi мудры разьбяры, Сам з глiны збiу яе й з пяску сырога Ды вапнай пабялiу разы са тры.
Вось ложак, зроблены маей рукою, 3 смалiстай сосны дошкi выслау у iм; Пасцель пуховую пасцелем мы з табою, Каб мякка спаць было нам абаiм.
У ночнай цiшы, у любым упаеннi, У патаеннi ад жыцця, людзей, Агонь душу i сэрца распрамене, Агонь гарачых, злучаных грудзей.
I мнагацветныя акружаць нас вяселкi, Маланкi залатыя замiгцяць, А думкi нашы, верныя саколкi, Да неба з добрай весткай паляцяць.
Так мiлаванне к шчасцю след адчыне, А мiлаванне -- над царамi цар,-I будзеш век маей ты гаспадыняй, А я твой вечна буду гаспадар.
3. ПРАТАЛIНЫ
|жо на зямлю ляглi праталiны, Снягоу спаузае зiмавая бель, Узгоркi свецяць -- як апалены, Вада у лагчынах жалiцца, як чмель.
Дзе-нiдзе глянула нясмелая Пралеска вочкамi на божы двор,-Людскiх слез кветка сiня-белая Шукае сонца днем, а ночкай -- зор.