Поэмы | страница 9
Зямлю агрэйце, вырасцце траву, Не пашкадуйце есць i пiць жывiнам, Шауковую сцялiце мураву, Абгарадзiце жалязяным тынам.
Вартуйце, сцеражыце ад цара Ляснога, палявога, вадзянога, Ад царанят яго, ад упыра I ад людскога вока нелюдскога!"
6. АГЛЯД ПОЛЯ
Вялiкi свет! Не згледзець тых абшарау, Што прадзеды пакiнулi i нам: Дзе лес, дзе лозы, дзе ляжаць папары, Дзе рунь абходзiць ужо на хлеб людзям.
Сягоння, мiлая, быць хочу я з табою,-Дык ручку на плячо мне палажы, Я стан твой атулю рукою I у поле пойдзем, пойдзем пад крыжы.
Як дзецi, пазабытыя тым светам, Свае налеткi будзем аглядаць I, пад загонам седзячы сагрэтым, Пачнем аб жнiве будучым гадаць.
Багата мы з табою маем гоняу, | пару абсеяць, зжацi толькi б iх Ды у добры час злажыць у застаронне Сям'ю снапкоу паспелых, залатых.
Так станам песцячысь яе прыгожым, Iдзем, iдзем з загона на загон, Дзе перш араць, дзе сеяць перш -- варожым 3 надзеяй дачакаць нядзельных дзен.
Абняушыся, пад крыжам адным селi, 3 бакоу стаяу другi i трэцi крыж, 3 крыжамi мы, як зданi, у свет глядзелi, I душы нашы узносiлiся узвыш.
Мы блаславiлi неба воблiк сiнi, Што нашы думкi узносiу да сябе, I у думках кланялiся той часiне, Што нас злучала у шчасцi i у жальбе.
Жыцце, зямлю i сонца блаславiлi, Старыя грушы, вербы на мяжы, А праклiналi толькi скону хвiлi I тыя вечныя па нас крыжы.
7. РАДА|НIЦА
На радаунiцу мы на могiлкi пайшлi, Свянцонага з сабой астаткi узяушы, Як гэта з давен-дауна на нашай зямлi Дзяды i прадзеды рабiлi нашы.
Манiлiся нябожчыкау адведаць мы. На могiлкi народу шмат сышлося, I людзi сноудалiся мiж крыжоу, як цьмы, Хiстаючысь, як ветрам гнутае калоссе.
На плiтах каменных парос зялены мох, Бярозы, хвойкi плакалi над iмi, А пасярод каплiца жудка, як астрог. На свет глядзела вокнамi сляпымi.
Ля насыпу мы з мiлай селi у старане, Пад насыпам тым спала яе матка,-I прашаптала мiлая, схiлiушыся ка мне: "Адзiн, адзiн цяпер ты у мяне, братка!"
Як боб, буйныя слезанькi з яе вачэй Пасыпалiся на магiлку градам, Здалося мне -- заплакала i неба з ей Над гэтым здушаным зямлею садам.
Штось сэрца сцiснула, зiрнула у дно, I паплыла сляза услед за слязою, А думау, што ужо усе iх вылiу я дауно, Што у свет гляджу ужо зрэнкаю сухою.
У магiлках дрэмле бацька мой i два браты, Сясцер малых зямелька абымае. А я жыву на свеце доляй сiраты, Мяне зямля за нейкi грэх трымае.
Пусцiушы гэтак сумным думам павады, Бязмежны жаль паплыу у душу крынiцай. I я таксама, як яна тады, шаптау: "Адна на свеце ты у мяне, сястрыца!"