Поэмы | страница 13



А воля мне жалезная патрэбна За крыуды маей мiлай помстай заплацiць, Што гаравала так яна бясхлебна, Што ланцугамi мусiла шмат лет званiць.

1913

* КУРГАН *

Памiж пустак, балот беларускай зямлi, На узбярэжжы ракi шумнацечнай. Дрэмле памятка дзен, што у нябыт уцяклi, Удзiрванелы курган векавечны.

Дуб галле распусцiу каранасты над iм. Сухазелле у грудзi упiлося; Вецер стогне над iм уздыханнем глухiм,-Аб мiнуушчыне у жальбах галосе.

На купалле там птушка садзiцца, пяе, У пiлiпауку воук нема вые; Сонца днем распускае там косы свае, Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба усцiлалi мо тысячу раз, Перуны бiлi з краю да краю,-?н стаiць -- гэта памяць людская, паказ... Толькi гутарка ходзiць такая.

II

На гары на крутой, на абвiтай ракой, Лет назад таму сотня цi болей, Белы хорам стаяу, недаступнай сцяной Грозна, думна глядзеу на прыволле.

У нагах у яго рассцiлауся абшар Хвоек гонкiх i паханi чорнай, Сонных весак шары, хат амшалых, як мар, Хат з сям'ей душ падданых, пакорных.

Князь у хораме жыу, слауны свету усяму, Недаступны i грозны, як хорам; Хто хацеу, не хацеу - бiу наклоны яму, Спуску, ласкi не знау непакорам.

Зневажау, катавау ен з дружынай сваей; Стражы князевы -- у полi i дома, Толькi модлы раслi небу у сэрцах людзей, I пракляцце расло пакрыема.

III

Раз бяседа вялiкая у князя была: На пасад дачку княжну садзiлi: За сталом вiн заморскiх крынiца цякла, Бегла музыка укруг на паумiлi.

На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госцi знатных зусюль, за паусвету, Гэткай гучнай бяседы не номнiу народ, Гэткiх скарбау, брыльянтау, саетау!..

Дзень, другi ужо грымела у князя гульня, I музыкi, i чаркi звiнелi; Выдумлялi забау новых кожнага дня; Што хацелi -- усяго госцi мелi.

Ажно трэцяга дня князь прыдумау адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадау ен пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго ведамай славай.

IV

Акалiчны народ гуслi знау гусляра; Песня-дума за сэрца хапала; Вакол гэтай думы дудара-званара Казак дзiуных злажылась нямала.

Кажуць, толькi як выйдзе i ударыць як ен Па струнах з неадступнаю песняй,-Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн, Не шумяць ясакары, чарэснi;

Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка у той час сцiхае; Памiж вольхау рака, як штодзень, не бурлiць, Паплаукi рыба-плотка хавае.

Прытаiцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага "пiць" не заводзiць: Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для усiх папараць-кветка узыходзiць.

V

Прывяла гусляра з яго нiуных сялiб Дворня князева у хорам багаты: Пасадзiла на ганку, мiж кленау i лiп. На цагляным парозе магната.