Поэмы | страница 12
Мiлая! О, колькi радасцi даеш Майму ты сэрцу маладому! Нават ты сама таго не спазнаеш, Якi ты скарб у маiм дому!
Мiлая, сагрэй мяне сваймi грудзьмi! К маiм грудзям прылiпнi шчыра; Богамi хай станем мы памiж людзьмi, Нябеснага князямi мiру!
13. НА СЕНАЖАЦI
Выйшлi з ей, дзе сенажатная краса Зiхцела, як вяселкi мнагацветны узор, Вострая яшчэ дзе не забразгала каса, Дзе у кветках луг iрдзеу, як неба уноч ад зор.
Выйшлi, як душы дзве злучаны навек Выходзяць, кiнуушы магiльную жарству, Светы аглядаць, якiя узводзiць чалавек... Прыйшлi мы й дзiвiмся такому хараству!
Краскамi усмiхаецца уся сенажаць, Гараць урочнiкi, румянкi i званкi, Жоутыя званцы зялены луг жауцяць, На кветку з кветкi шыбка скачуць матылькi.
Рэчка бурбалiць па каменнях мiж вольх, Вадзiца блiскатна лялее у бегацьбе, Сцiха штосьцi шэпча, шалясцiць трыснег, А сонца сочыць у вадзе само сябе.
Кветкi з ею рвем, вянок сабе пляце -Карону ясна-цвет з нявысненай красы; Хораша, да твару йдзе ен сiраце, А з-пад вянка плывуць па плечах валасы.
Шчасна так, абняушыся, у траве плывем, Купаюцца у кветках ногi да калень, Шчокi, грудзi нам гараць, гараць агнем, Iскрацца вочы, цела просiцца пад цень.
Сонца штораз больш у жылах кроу агнiць, Каленi штораз больш ласкоча нам трава, Блогасна аб сэрцы сэрца у жары снiць, Жаданнем забыцця п'янее галава.
Ногi падкасiлiся i мне, i ей, Злiлiся вусны з вуснамi самi сабой, Полымем прыпалi грудзi да грудзей, Змяшалiся мы з сонцам, з кветкамi, з травой.
14. КРАСА СВЕТУ
Вясна, вясна! О, колькi у табе шчасця! О, колькi радасцi прыносiш ты з сабой! Умееш ты у душы агонь раскласцi I грудзi распалiць агнiстай барацьбой.
Святлом свет цэлы залiла гарачым, Раскiнула з зяленасцi жывы шацер, На усiм зямлi абшары доугаспячым На сваiх кроснах выткала чароуны узор.
О, цешся з гэтага сама, вясна ты! Ужо славу блаславяць цяпер усе тваю -Зямля i неба, i вецер крылаты, I я красе тваей сваю дань аддаю.
Гэй, ажыло зямлi старое папялiшча! Зайгралi рэчкi, плечы выраунавау бор, Спрауляе птушак жвавы рой iгрышча I падлятае з радасцю чуць не да зор.
I думка увысь ляцiць на вольных крыллях, Як бы самому богу мела расказаць Аб тых нягаданага свята хвiлях, Якiм вясна яе умела счараваць.
Ляцi, iмчыся, думка, вышай, далей, Як вокам стрэлiць можна у блакiтну даль! Схапi стуль песню з перуновай сталi I прынясi мне волю сiльную, як сталь!
Я песняй мiлую сваю праслаулю Памiж народамi сваiх, чужых зямель, Каб не загiнула, як кветка, у бяспраую,-Жыла й тады, як ляжа у вечную пасцель.