Поэмы | страница 14



Невыдумная свiтка -- убор на плячах, Барада, як снег белы -- такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглi гуслi-баi.

Водзiць пальцам худым па сталевых струнах, К песнi-музыцы ладзiцца, строе; Водклiк б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах, Замiраючы у сховах пакояу.

Вось настроiу, навеу тон у струнах як след, Не зiрнуушы на гулi нi разу, I сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед, I чакае ад князя прыказу.

VI

-- Што ж маучыш ты, гусляр, нiу, лясоу песнябай, Славай хат маiх подданых слауны?! Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай,-Князь умее плацiць незвычайна!

Запяеш па душы, дасi уцехi гасцям -Поуны гуслi насыплю дукатау; Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -Канапляную возьмеш заплату;

Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю... -- Многа знаю i чуу аб табе я,-I я сам, як i ты, так табе запяю... -- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -

Гэтак слухае, выслухау князя гусляр, Заiскрылiся вочы сiвыя, Патануу у скляпеннях адзiн, другi удар, I заплакалi струны жывыя.

VII

"Гэй ты, князь! Гэй, праслауны на цэлы бел свет, Не такую задумау ты думу,-Не дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамау п'яныя шумы.

Скурганiу бы душу чырванцом тваiм я; Гуслям, княжа, не пiшуць законау: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькi роуна.

Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,-Iм пакорны я толькi з гуслямi, Сiлен, княжа, караць, галаву сiлен зняць,-Не скуеш толькi дум ланцугамi.

Славен, грозен i ты, i твой хорам-астрог, Б'е ад сцен-цэгел ледам зiмовым; Сэрца маеш, як гэты цагляны парог, I душу -- як скляпоу гэтых сховы.

VIII

Глянь ты, слауны уладар, па палеткi свае: Сарачнi там сох бачыш, як блудзе; А цi чуу ты, аб чым там араты пяе, Дзс i як жывуць гэтыя людзi?

Глянь у лехi свае, у падзямеллi глянь, князь, Што настроiу пад хорамам гэтым: Браццi корчацца там, табой кiнуты у гразь, Чэрвi точаць жывых iх, раздзетых.

Ты усе золатам хочаш прыцьмiць, загацiць... Цi ж прыгледзеуся, хорамны княжа? Кроу на золаце гэтым людская блiшчыць, Кроу, якой i твая моц не змажа.

Ты брыльянтамi усыпау атласы i шоук -Гэта цертая сталь ад кайданау, Гэта вiсельнi петляу развiты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы.

IX

Стол ты уставiу ядой, косцей шмат пад сталом,-Гэта косцi бядноты рабочай; Пацяшаешся белым, чырвоным вiном,-Гэта слезы нядолi сiрочай.

Хорам выстраiу ты, твайму воку так мiл, Адшлiфованы цэгла i камень,-Гэта -- памяткi-плiты з няучасных магiл, Гэта -- сэрцау скамененых пламень.