Поэмы | страница 11



Яна, як нiцая бярозка тая, Стаяла, за сяубой слядзiла, I як бы багародзiца святая -Здавалася мне -- блаславiла.

Лажыцеся у раллю, зярняткi, спаткi, Накрыйцеся пасцiлкай-скiбкай, Пасля збудзiцесь, выгляньце з краваткi, Як воуна -- густа, як дзень -- шыбка!

Расцiце высака, расцiце буйна, Як гэта пушча за дарогай! Малiцеся да бела бога чуйна I чорнага не гнеуце бога!

Каб не паспалiвалi вас спякоты, Дажджы каб вас не пазмывалi, Каб не пабiлi грады i грымоты, Каб вам заломау не ламалi!

11. ПОЛIЦЬ АГАРОДНIНУ

Я выган плотам гарадзiу, яна палола грады: Благое зелле вырывала, кiдала у пасцiлку, Дзе калiу не было,-- дасаджывала там расады, Там прарывала, дзе узышло загуста праз памылку.

Чырыкалi над ею верабейкi на чарэснi, Нязгледна час ад часу вецер пралятау крылаты. I адазвалася мая палея сумнай песняй, Такой, якую у нас пяюць вясеннiм днем дзяучаты.

ВЯСНЯНКА

Ой, брала вясна у сонца ключы,

Адчыняла сырую зямельку,

Пускала на свет траву-мураву,

Адзявала у лiсце бярозы.

Дзе толькi нi йшла яна,-- з прыпала

Густа сеяла, сеяла кветкi,

На край свету гнала рэчкi яна,

Птушкам волю i голас давала.

Ой, выйду я, выйду на сенажаць,

Буду вiць, завiваць вяночак,

Пяяць з салавейкам буду у тахт,

Сэрцу песняй вясну выклiкацi.

Прыйдзi ты ка мне, сагрэй ты мяне,

Абымi ты мяне, як друг мiлы,

Пасей на душы мне долейкi мак,

А на сэрцы -- пшанiчку кахання!

Каб доля, як мак цвiце, зацвiла,

Каб каханне расло, як пшанiчка,

Каб мiлы мяне мой верна любiу

I галубiу у святлiцы, як шчасце.

Звiнела песня i злiвалась з музыкаю птушак, Бярозавыя на гасцiнцы плакалi прысады, Заводзiу всцер, б'ючысь аб асiнавы асушак... Я выган плотам гарадзiу, яна палола грады.

12. ЯБЛЫНI ЦВIТУЦЬ

Яблынi цвiтуць, так хораша цвiтуць, Як белым высыпаны пухам, Пчолкi на цвяткi па мед сабе лятуць, 3 вулля у вулей нясуцца духам.

Селi з ею мы пад яблыню удваiх На трауцы святачнай нядзеляй: Сонца разлiлося у променях сваiх, Лiсткi на яблынях зардзелi.

Вецер плыу лiсткамi, песцiу, калыхау, Галiнкамi трос, як крапiлам. Птушак жвавых шчэбет хвiлi не сцiхау, Кружыуся з белым кветак пылам.

Раем на зямлi выглядывау нам сад, Я у iм -- Адам, яна у iм -- Ева; У раi гэтым вецер быу нам бог i сват, Вяцьвямi шлюб давала дрэва.

Птушкi у мiльен струн вяселле гралi нам, Пасажнай маткай была пчолка, Сонца несла уцехi думкам i грудзям, Пасцелю слала нам вяселка.

Капау нам на вочы яблыневы цвет, На нас валiуся, як снег белы, Мыслi нашы беглi сiняй далi услед I свет сабой тулiлi цэлы.