Літоўскі воўк - Алесь Наварыч

Бесплатно читаем книгу Літоўскі воўк - Алесь Наварыч без сокращений! Чтобы читать полную версию, не нужна регистрация на сайте. Помните, что чтение доступно как на компьютере, так и на Андроиде, Айфоне и любом другом телефоне.
Літоўскі воўк - Алесь Наварыч

Алесь Наварыч - Літоўскі воўк о чем книга


Загадочная и завораживающая книга, которая перенесет вас в мир историй и приключений, полный неожиданных поворотов и фантастических миров. Ее страницы наполняются живыми персонажами, каждый из которых несет свой неповторимый след в плетении сюжета. В этой книге вы найдете мудрость, вдохновение и множество важных уроков жизни. Взлетите на крыльях воображения и отправьтесь в увлекательное путешествие между ее строками, где мир становится вашим собственным волшебным приключением.

Читать онлайн бесплатно Літоўскі воўк, автор Алесь Наварыч


В это время случилась война в России.

И русские стали во имя христианской

любви убивать своих братьев...

Л.М.Талстой. Споведзь


РАЗДЗЕЛ I. У краі русалак і пярэваратняў


1. Пагрызеная лапа, або Ўсё наадварот


Даўно гэта здарылася, да рэвалюцыі яшчэ, нават да японскай, ды і да турэцкіх войнаў. За колішнім польскім бунтам яно адбылося. Дык вось, у Друскеніках, як цяпер кажуць, фешэнебельным на той час курорце - зрэшты, тады панам усё фешэнебельнае было, - пан, пасаджаны ў клетку, пагрыз аднаму ваўку лапу. Так цапнуў, што кіпцюры ў шэрага адскочылі.

Як магло здарыцца, што ў звярынцы не дапільнавалі крыважэрнага чалавечыска і дапусцілі да беднага ваўка? А вось так і здарылася...

У ранішні шпацыр воўк далучыўся да паджарых маладых ваўчыц, якія пазіралі на пана ў клетцы. Воўк быў таксама малады - пад'ярак. Насіў крацястыя панталоны, меў доўгі нос, кончык якога вісеў, бы кропля вадкасці. З нейкай невядомай прычыны маладому ваўку захацелася пагладзіць пана ў клетцы. Пад'ярак прасунуў лапу за прэнты, а пан і цапнуў дурня зубалямі.

Разам з маладым ваўком быў яшчэ адзін воўк, ягоны ці то дзядзька, ці то бацька. Стары і сівы. Калі ўбачыў, што пан кадлычыць зубамі лапу сваяку, немалады воўк пачаў біць сваёй лапай пана ў клетцы па лбе. Тады пан, што сядзеў у клетцы, перахапіў зубамі лапу немаладога ваўка. Ды так ухапіў, што не адпускаў, калі нават даглядчыкі таўклі пана жалезнай качаргой, якой цягаюць місы з панскім харчам. Білі пана па лбе, лупцавалі па рэбрах - дарэмна! А вэрхал падняўся, маладыя ваўчыцы вішчаць, адусюль ваўкі цікаўныя і апуджаныя бягуць. А пан ведае сабе, перабірае зубамі воўчую лапу, цягне яе да сябе... Каб не прэнты, не цяжка ўявіць, што адбылося б з няшчасным ваўком. Карацей, пан ведаў сваю справу - ад воўчай лапы мала што засталося, расшкуматаў той драпежны пан зубамі воўчую лапу наўнет.

Пад'ярак, як удалося вырвацца з драпежнай чалавечай пашчы, самлеў адразу... Глянуў на крывю і - адбрыкнуў. Пажылы воўк паводзіў сябе куды мужней. Калі яго адабралі ад зубастага пана, ён не страціў прытомнасць і нават сам дайшоў да лякарні, дзе яму і адцялі кіпцюр, што вісеў на скурцы. Адзін адрэзалі - проста так і адчыкнулі, а другі прышылі ў спадзяванні, што не адгніе, прыжывецца.

Адразу пасля здарэння сярод курортнай публікі склаліся дзве партыі, кожная з якіх мела свой погляд на тлумачэнне таго, чаму ж пан у клетцы пакусаў ваўкоў - істот ціхіх і рахманых. Прыхільнікі першай партыі, польскай, казалі, што клетачны пан пачуў у звыклым тут, у Друскеніках, асяродку ваўкоў сродак зносін тамбоўскіх ваўкоў, а таму і насмеліўся праявіць свой патрыятычны польскі нораў. Вядома, на календары 1864 год, у краі неспакойна, усё яшчэ пастрэльваюць, ды і на шыбеніцы вешаюць, не важна, хто каго: ваўкі з расейскіх абшараў ці польскія ваўчугі сваіх жа, за здраду там ці адступніцтва.

Вы автор?
Жалоба
Все материалы размещаются на сайте его пользователями.
Если Ваша книга была опубликована без Вашего ведома и/или без Вашего согласия, пожалуйста, напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.