Здешние | страница 14



ДАМА. Я заметила сразу, что вы прошли хорошую школу.

Пауза.

ИСПРАВНИК. Выражаясь современным языком, предоставляя себе слово и вношу пропозицию прекратить прения и без резолюций разойтись по домам.

МИКИТА. Я протестую, меджду протчим!

ДАМА. Мусье Сносилов, нас большинство.

МИКИТА. Сдаюсь, только не большинству, а вашему одному голосу, мадам-синьора.

Гости подымаются, надевают поданные Микитой пальто. Поп вновь подбирает полы рясы, чтобы казаться светским лицом.

МИКИТА. Мадамы и мусьи! Мы с мамашей, меджду протчим, вас немножко проводим. (Выходят).

Явление XIV

Янка — Аленка — Гарошка

АЛЕНКА (прыснув со смеху). Ха-ха-ха! Ну і панскае ігрышча! Ха-ха-ха!

ГАРОШКА (вынув изо рта люльку). Цьфу! Няма на іх доугай пугі[3].

ЯНКА. А дзядзька здорава іх сваёй люлькай падкурываў! Аж насамі круцілі ды чыхалі.

ГАРОШКА. А як жа іначай з гэткімі? Выкурываць іх, выкурываць! Жаль толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.

АЛЕНКА (с наигранным сожалением). Не ляжыць у таткі сэрца да іх, ой, не ляжыць!

ЯНКА. Цікава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?

АЛЕНКА. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго пісьма.

ЯНКА. Ага-ага: да навукі і навучання.

АЛЕНКА. Да навукі і навучання! Вучыцца і навучаць, навучаць і вучыцца. Вось да чаго маё сэрца ляжыць.

ЯНКА. Не была б то мая найлепшая вучаніца!

АЛЕНКА. Ды яшчэ, як вамі было сказана, беларускага роду. Ха-а-ха! Перахваліце мяне, пане настаўнік. Ды ведаеце, што... як...

ЯНКА. Не, не ведаю.

АЛЕНКА. Няможна перабіваць, пане настаўнік, як хто іншы гаворыць.

ЯНКА. Ого! Мы такія сур’ёзныя сталі!..

АЛЕНКА. Дык вось што. Як паехалі вы з Дуброўкі, я ў шапку не спала і паехала ў Вільню!

ЯНКА. Аж у Вільню!

ГАРОШКА. А так, аж у Вільню, пане настаўнік.

АЛЕНКА. Там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я — ваш таварыш: таксама настаўнік!

ЯНКА (шутливо). Вельмі рад пазнаёміцца з новым канкурэнтам маёй прафесіі.

АЛЕНКА. А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара…

ЯНКА. А далей?

АЛЕНКА. Далей... не ведаю. Ды якраз для гэтага мяне татка і Менск да вас прытарабаніў.

ЯНКА. Адно трохі не ў час[4].

АЛЕНКА. Не ў час?

ЯНКА. Ага! Гэтыя новыя акупанты ды іншыя згрызоты[5] не дадуць табе спакойна работаць у Менску. На маю думку, найлепей гакуль што ехаць на вёску[6] і там прывучаць да навукі людзей і самой ад іх вучыцца. I я таксама выязджаю на вёску.

АЛЕНКА. I вы? Ну што ж, на вёску дык на вёску! Дажэ хоць у пекла, калі вы скажаце...

ЯНКА. О, у пекле вельмі горача! Значыцца, згода