Мой гай дубовы | страница 9
Не параўпаць з захапленнем,
не параўпаць са здзіўленнем,
калі я гляджу на цябе,
рукатворная зорка.
Металічны гук смутку —
чацвёрты дзень, ноч і світанне —
слухаю у касмічным страху:
бііп, бііп — бііп, бііп.
Са змрочнай чырвані клічаш
з марозных планетарных водаў
абяскроўленым сэрцам.
Чаму ж тады наводзіш жах
сталёвых вуснаў, Іліяда:
бііп, бііп — бііп, бііп.
Слабееш. Траціш прытомнасць.
Вернешся на зямлю:
цяжка ўзыходзіць на неба,
калі ціснуць і час і адлегласць.
Калі той, хто спадарожнік убачыць,
падумае: добры знак,
«Паболела зорак кахання!»
ГУЦУЛКА
Лес шуміць. Гара кранула
Мяккі цень — лавіну.
Пакуль светла, пакуль бачыш,
Пашукай дзяўчыну.
Ой сідай, сідай ріда,
Сідай, рідай дана —
Ноч надыдзе, знікнуць зоркі —
Раніца ў тумане.
Хоць мне ў кажусе новым
Горача і млосна,
На гулянцы, дзе малойцы,
Я не быў апошні.
Ой сідай, сідай ріда,
Сідай, рідай дана —
Як з дзяўчынай у скокі пойдзеш,
Ногі не прыстануць.
А калені, як спружыны,
Нібы прут сталёвы —
Ляцяць іскры з-пад абцасаў,
З гор даходзяць словы:
Ой сідай, сідай ріда,
Сідай ріда дана —
Вунь красуня-маладзіца,
Гэта ж мая мама...
Вір шалёны ў развароце,
Ужо косы ў разлёце,
Ужо вусны, вочы, стужкі —
Вір шаленства — весялушка.
Скачуць сцены, вокны, дзверы,
Паласой плывуць іконы,
Чырвань кветак збіта ветрам,
Вір — вір — вір — аж да шаленства,
Нібы з гор лавіна,
Як «ваўчок», што закружыўся
Музыкай няспыннай.
ІІе шкадуюць ног, далоняў,
Аж падлога гнецца!
Прэч, дзяўчаткі, прэч, старыя!
У куток ці ў сенцы.
У тапцораў кроў іграе,
Выгляд зухаваты.
Не ўтрымацца — ападаюць
Зоркі па-над хатай.
О, гэй-гэй! Не кроў ліецца —
Рапак весела смяецца.
Спакайнее тапцаў шал:
Ранак выгляпуў з-за скал...
Зоркі ў небе пагасаюць,
Лоб гуцулы выціраюць.
Моладзь стомлепа, ледзь ходзіць,
Ноч звяла іх, дзень — разводзіць.
А раса зіхціць, іскрыцца.
Гоняць статак да крыніцы.
А дзяўчына? а дзяўчына?
— Злёг туман у паланінах...
Ой сідай, сідай ріда,
Сідай, рідай раты —
Будэш мене, дивчиночко,
Завтра вспоминати...
ЧАЦВЁРТЫ ЗАПАВЕТ
Скроні тваёй маці пабяліла
Сівізна з руплівасцю мастачкі.
А калі ў яе не хапіла крылаў,
Рукі знерухомелі ў бядачкі.
Скамянелі ў твайго бацькі губы,
Скрэслілі маршчыны ўсмешкі ззянне,
Адляцелі, калі змоўклі трубы,
Мроі твайго бацькі аб змаганні.
I да сёння над хрыбтом магілы
Часам на крыжы яны не сцёрты,
Ты ад іх бярэш для ўзлёту крылы
I ад бога — запавет чацвёрты.
НЕНАПІСАНЫ ВЕРШ
Цябе даганяў я сваёй маладосцю
і не пабачыў, як ты сталела.
Сам пасталеў, а ты ўжо ва ўзросце
такім, калі ўся галава пабялела.