Мой гай дубовы | страница 17



                                                    ў вачах:
«Я твая адзіная, ад пачатку свету царую.
Маю сукню з чорнага паркалю́. Па начах
Вяжу шыдэлкам світэры, вышываю іх і цырую.
Шмат гадоў я хавала ў кубел безупынку
Да касцёла палову дарогі на потым, употай,
Аж перамаглі ўспаміны пра маладую дзяўчынку
У нядзелю, якая дрыжала зелянінай і пазалотай —
I ў схоўню палезла. А дрыжала рука невыносна,
Калі дарогу няздзейсненую і дрымотны час
Тут, на грудзях, пад блузкай хавала зайздросна,
Каб сваю маладосць перажыць яшчэ раз.
Далей ужо ведаеш: мы мелі палову дарогі —
Ты павярнуў — а ўва мне быццам кветка распусцілася зноў!
Маладосць крыніцай прабілася, мяне панеслі ногі
У кіламетры, назбіраныя за пяцьдзесят гадоў...
Два і два — чатыры, шэсць і шэсць —
                                         і дванаццаць ёсць —
Беглі гадзіны, памножаныя на кіламетры звітыя,
А з кожным здабыткам гасне бабчына маладосць —
Дзеда цягне катрынка — а Бабулю світэры.
Забыліся пра пацалункі, абдымкі, слёз узбліскі
(Вечар мачаў хадулі брудныя ў сажалцы шэрай).
Цяжкі зварот да дому — і дарога не блізкая —
Ногі іхнія грузлі ў пяску і валакліся
                                          ў траве сшэрхлай.
Былі ўжо амаль на палове дарогі,
Калі ўпаў на галовы ім птах начны, як жар,—
I — ад старасці, пакуты, трывогі
Дзеда і Бабу... хапіў удар!
Далей лягчэйшай была задача,
Бо, як ведаеце, меў крылцы Дзед,
Бабка (напачатку было зазначана)
Шыдэлкі мела, на якіх магла пнуцца ў свет.
У амурчыкаў ператварыліся ўдваіх спакваля,
Адна з шыдэлкамі, другі меў крылцы нянаскія —
Кірунак: неба, ну і voilá!
Дзве дзюркі ў носе, і скончана казка.
Хоць... Хіба я ведаю? Бо аднак...
                                           мела і вусны чырвоныя
I валасы, проста вецер, што заплакаў
                                                        над галавою...
I вочы, што цешаць і несуцешна-шалёныя...
I сцёгны, і плечы, сонцам пазалачоныя...
Ну і... дзе... дзед павярнуў з паловы дарогі
                                                                  на неба!
Можа, таму — а можа, ў гонар нядзелькі,
У сувязі з чым адмяняць мне трэба
Адну з дзюрак у носе.
Круцелькі... пяцелькі...

ГАЛІНА УЛАНАВА


Зараз стала ўжо ўсё мажлівым,
калі сэрца трапеча, як птах:
гэта горы хістаюцца і плыве
маладзік праз бярозы — наўплыў.
Зараз стала ўжо ўсё мажлівым
у лабірынце серпантынаў музычных —
нават тое, што ў віяліне фантан
вырастае абрысам дзявочым.
О, Уланава, Уланава, Уланава,
узнесеная на крылах музычных,