Мой гай дубовы | страница 16
Заўсёды вярталіся з паловы дарогі дадому
(Другую палову на зіму хавалі не без прычыны).
I раз — уявіце сабе на момант —
Дзядулька спаткаў... дзяўчыну!
Вусны мела чырвоныя, плечы сонцам пазалочаныя,
Валасы — проста вецер, што над галавой
заплакаў,—
Вочы як Афрыка: спёкла-распаленыя,
пустэльна-чорныя,
I сцёгны, што калыхаліся мерна і мякка...
Ах! Неба — глыба блакіту — рухнула пад ногі,
I сонца — граната ручная — вясёлкай
пырснула ў вочы —
А крылцы, два ветразі, вецер, хапаючы
да знямогі,
Неслі Дзеда хартамі па слядах дзявочых.
Пёр! Быў гэта ні марш, ні бег, ні хада,
Толькі танец семнаццаці год у цвеце,
Толькі плыўны парыў адбівала вада,
Проста кажучы: нешта незвычаннае ў свеце.
Улёг Дзед за дзяўчынай — заняло ажно
дых бегуну! —
Ссушаных кіламетраў кінуў за плечы ці мала,
А катрынка конная мелодыі са сну
Па зямлі, па вадзе, па небе снавала —
Дзед — Бабка: адлегласць Амерыка — Гдыня,
Памножаная на буру, імглу, нуду і памрокі —
А адлегласць Дзед — дзяўчына
На пяць,
на чатыры,
на тры,
два крокі!
О сэрца, што за прутамі рэбраў дрыжыць
як птах,
О дыханне, што лашчыць, о запал,
што палам вые.
І о... на жаль — сямідзесяці гадоў жах!
I о... на жаль — валасы сівыя!
Дзяўчына прыстоіла: залп чорных вачэй
без жалю!
Паранены рукі раскінуў — аж іскры з вачэй —
А дзяўчына ўпала яму на грудзі, як мальва...
«Мацней прытуляй, цалуй гарачэй!»
Дык гэта ж дзень белы, дык гэта ж мястэчка!
...Водзван плыве ад ветру,
Вітаючы песеньку, што танцуе над рэчкай:
«Вырасла ў полі белая кветка...»
Сон — не сон? Байка пакропленая?
Успамін позні?
(Валасы... пэўна, вецер, што над галавой
заплакаў...)
Ліхаманка трапічная ад афрыканскага позірку?
Свет напачатку? Зноў жыццё да смаку?
З-пад цяжару пяцідзесяці гадоў светла
Мелодыя маладосць выграбала —
«Вырасла ў полі белая кветка...»
Ой, грала катрынка, грала!
I дзяўчына прызналася ўрэшце яму са слязамі