Учебник белорусского языка | страница 52
(Народная казка ў апрацоуцы Цёткі (А. Пашкевіч)
маркотна — грустно, уныло, тоскливо
чапляў, чаще чаплін — цаплин
як маешся? — тип приветствия — как живешь?
брыдкі — некрасивый, безобразный, уродливый, отталкивающий
ізноў — снова
перапрасіць — извиниться, здесь: перепросить
не патрэбна — не надо
1. Выпишите из текста вначале слова, в которых происходит ассимиляция шипящих и свистящих согласных в случаях, когда она передается, а затем когда не передается на письме
Як пушчаны некім, імпэтнай стралой памчуся ўгару. (3. Бядуля) Меркавалася зняць варту без шуму, для гэтага былі вылучаны людзі, аднак тут, відаць, у некага выйшла памылка. (А. Кулакоўскі) Я не буду доў га, зараз жа вярнуся, трошачкі на рэчцы ў санках паважуся. (Я. Колас) Шугае полымя бурліва, а іскры-зорачкі шчасліва бягуць-плывуць бліскучым роем угору ў голькі к тоўстым хвоям і ў верхавінах прападаюць, бы вочкі плюшчаць, паміраюць. (Я. Колас) Улавіўшы цікаўны і у той жа час сарамлівы позірк карых вачэй, Антон наважыўся быў штосьці сказаць, але дзверы ўжо расчыніліся, і дзяўчына знікла ў кабіне. (А. Стаховіч) Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. (Я.Колас) Езджу па рэспубліцы часта. (З газет) Стук колаў усё набліжаўся, і, нарэшце, са змроку пачала вылучацца цёмная пляма фурманкі. (К. Крапіва) Яна з імі [кветкамі] няньчылася паводле пор году: вясною — бэз, летам — ружы, аж зімой — вазоны. (3. Бядуля) А бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. (М. Ракітны) Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. (М. Лупсякоў) Каб я згадзіўся з Шугаем, Гаравы не ўсчаў бы гэтай справы. (А. Асіпенка) Максі м думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш (М. Стральцоў) Зары праменні, прарваўшыся праз сад вішнёвы, на шыбах, быццам зайчаняты, гуляюць, скачуць. (М. Танк)
1. Спишите текст. Подчеркните слова, в которых происходит уподобление смычных согласных смычно-щелинным.
Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. (Я.Брыль) Каля лесу ляжаў цень — маленькая спадчына ночы. (З.Бядуля) Налева былі адчынены дзверы ў кухню, а проста — у вялікі пакой. (К. Чорны) Ночы ўжо робяцца даўжэйшымі, і грыбны запах асабліва адчуваецца пасля ночы. (К.Чорны) Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак.