Учебник белорусского языка | страница 42
вкусная (невкусная) пища; ужываць як ежу — употреблять в пищу.
Снеданне и сняданне — завтрак, снедаць — завтракать.
Абед — обед; абедаць — обедать.
Полудзень — полдник; палуднаваць.
Вячэра — ужин; вячэраць.
Страва — блюдо, пища; абед з трох страў — обед из трех блюд; снеданне з дзвюх страў — завтрак из двух блюд.
Стол — стол; накрыць стол — накрыть на стол; падаць да стала; дыетычны стол — диетический стол.
Талерка — тарелка; глыбокая (мелкая) талерка.
Сподак — блюдце; сподачак — блюдечко.
Патэльня — сковорода.
Лыжка — ложка; лыжачка — ложечка; лыжка дзёгцю у бочцы мёду.
Відэлец — вилка.
Шклянка — стакан; бура ў шклянцы вады.
Бутэлька — бутылка; бутэлька соку.
Сурвэтка — салфетка; абвязацца сурвэткай — повязать салфетку.
Салянка, сальніца — солонка.
Цукарніца — сахарница; шкляная цукарніца — стеклянная сахарница.
Кубак — чашка, кубачак — чашечка (вид посуды).
Куфель — пивная кружка.
Конаўка — кружка для питья.
ТЕКСТ
Пражыта, здаецца, мала, а ўжо так прыемна бывае вяртацца думкай да вытокаў нялёгка заробленай сталасці.
Быў час, калі ад хараства жыцця патрабавалася нямнога. Каб салодка размарыцца, вясковаму хлапчаняці дастаткова было прыціхнуць каля плоту, уталопіцца ў дзівосныя ўзоры сівога моху на штакеціне… Калі ж здараўся часам выпадак такой незвычайнай важнасці, што на траву, у сферу тваіх магчымасцей, звальваўся з гнязда толькі што апераны верабейчык, — шчасце не мела граніц!..
Навокал быў зусім невялікі свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Кожны новы прадмет, новы голас жывой істоты — проста жыццё, якому і за межамі майго далягляду, як адчуваў я падсвядома, не было ні канца ні краю Адтуль у кружок мае жыццёвай прасторы безупынна прыходзіла нешта новае, што з часам адкрывала сваё імя.
Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня ці казка.
Сярод мноства прыгожых прыйшла неўпрыцям і такая, дзе мой вясковы аднагодак збіраўся першы раз у школу, а бацька наказваў яму быць старанным.
Не то казка, не то песня. Прыйшла — са слоў старэйшага брата — і адразу знайшла ў маім сэрцы ўтульнае месца.
А неўзабаве і я надзеў шарачковую торбачку з букваром і грыфельнай дошкай. Бацькі, які тым часам выплятаў бы на калодцы лапаць, ужо не было. Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей. Рэшту сказала казка:
(Я Брыль)
здавацца — казаться
прыемна — приятно