Учебник белорусского языка | страница 23
в позапрошлом году.
Колькі зараз часу? — Сколько сейчас времени? — Пяць мінут шостай (гадзіны). Чвэрць шостай (гадзіны). Палова (палавіна) шостай. Якая зараз гадзі на? — Который час? — Без пяці мінут шэсць (гадзін) или Без пяці шэсць. Без чвэрці шэсць (гадзін).
Калі пачнецца нарада? — Когда начнется совещание? — Нарада пачнецца ў19 гадзін. Нарада пачнецца а дзевятнаццатай гадзіне. — Совещание начнется приблизительно в 19 часов.
Калі адбудзецца сход? На калі прызначаны сход? — Когда будет собрание?
Няма калі (некалі) — Нет свободного времени (некогда).
ТЕКСТ
Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. Як многа гэтых дарог і як разнастайны яны ў сваім руху і ў сіле свайго імкнення!
Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтых дарогах-ручаях, што пракладаюць пуціны вясне і адноўленаму жыццю на зямлі, у іх мітуслівым бегу і залівістым бульканні, у вясёлым гомане і ў грозным шуме. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны, як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сі лу з кожным часам, з кожным крокам руху наперад. І колькі перашкод, колькі нечаканасцей у іх падарожжы! Кожная грудка лёду, кожны парог — гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць ім замінкі і труднасці ў іх імклівым руху. Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, бягуць, покі не сальюцца ў бурлівыя патокі, покі не ачысцяць зямлі ад снягоў, каб магутным разводдзем пралажыць шырокі шлях да яе новага жыцця.
Тысячамі дарог і ў розных кірунках ідуць і людзі, шукаючы сабе прастору, волі і ўсяго таго, што называюць яны сваёю радасцю і шчасцем.
(Я Колас)
кірунак — направление, заимствование из немецкого через польский язык, славянское — напрамак
імкненне — стремление, корень тот же, что и в слове мчать — стремительно двигаться
заваблівы — то же, что и завабны, прывабны, здесь: увлекающий, привлекательный
хараство — красота, краса, прелесть, великолепие
жыццё — жизнь
мітуслівы — суетливый, суматошливый
гоман — разговор, говор
кволы — слабый, нежный
струменіцца — струиться
твар — лицо, облик, лик
пакручасты — вьющийся, извилистый
кожны — каждый
крок — шаг
рух — движение
перашкода — препятствие, помеха, преграда
нечаканасць — неожиданность, нежданность
падарожжа — путешествис
грудка — кусочек
імклівы — стремительный, корень тот же, что и в імкненне безупынна —