Великая Отечественная война советского народа | страница 78
Вышэйшыя патрабаванні ў дачыненні да кожнага віду ўпраўлення на новазанятых усходніх тэрыторыях даюць выгаду германскаму рэйху і народу, а таксама Еўропе. Усходнія тэрыторыі вызначаны не толькі для таго, каб іх незалежнае развіццё адбывалася без уліку еўрапейскіх патрэб, наадварот, яны ў значнай меры з’яўляюцца часткай вялікагерманскай і еўрапейскай жыццёвай прасторы, і таму выконваюць свае дакладныя задачы. На занятай тэрыторыі рэйхскамісар Остланда павінен займаць асобае становішча з улікам аб’ектыўных прычын (іншая сістэма развіцця, характар насельніцтва, суседства з рэйхам і г.д.).
У палітычнай і гаспадарчай абласцях неабходна падзяляць задачы з улікам сучаснага ваеннага становішча і будучых планаў. Бліжэйшая мэта для новазанятых тэрыторый – безумоўная перамога сённяшняй вайны, прычым усходнія тэрыторыі павінны садзейнічаць гэтаму ў значнай меры і гарантаваць поўнае забеспячэнне Еўропы прадуктамі харчавання і сыравінай. Гэта бліжэйшая мэта мае перавагу нават у тым выпадку, калі будучыя пераўтварэнні на ўсходняй прасторы будуць знаходзіцца ў супярэчнасці з неабходнымі ваеннымі мерамі. Такое доўгатэрміновае пераўтварэнне з’яўляецца непасрэднай задачай рэйхсміністра па занятых усходніх тэрыторыях. <…>
1. Галоўныя ўстановы
Указам фюрэра ад 17 ліпеня 1941 г. аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі вызначана, што адпаведнае ўпраўленне і агульнае кіраўніцтва германскімі ўстановамі выконваюць рэйхскамісары, якія падпарадкаваны рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях, і што кіруючыя ўстановы выключна ад яго атрымліваюць указанні. <…>
У залежнасці ад таго, наколькі доўга асобныя раёны яшчэ будуць знаходзіцца пад ваенным упраўленнем, усе меры, якія адначасова датычацца цывільнага і ваеннага кіравання, павінны ўзгадняцца з эканамічным штабам Ост – галаўным органам штаба па кіраванні эканомікай Усхода. <…>
2. Ніжэйшыя інстанцыі
<…> новазанятыя ўсходнія тэрыторыі <…> падзяляюцца на рэйхскамісарыяты, генеральныя акругі і акругі, якімі кіруюць рэйхскамісары, генеральныя і акружныя камісары. Найбольш значныя раёны могуць быць аб’яднаны ў галоўную акругу на чале з галоўным камісарам. <…> ў падпарадкаванні рэйхскамісара знаходзіцца агульнае кіраванне ўсёй цывільнай тэрыторыяй. Не з’яўляецца выключэннем з гэтага і гаспадарчая вобласць. Утварэнне гаспадарчых службаў, якія не падпарадкаваны рэйхскамісарам, не можа мець месца на гэтых тэрыторыях.
Рэйхскамісары з’яўляюцца ўпраўляючымі рэйха. На іх тэрыторыі маюць надзвычайную перавагу палітычныя і палітыкаэканамічныя задачы, якія ў апошні час вызначаюцца цэнтралізавана. Рэйхскамісары залежаць таксама ад указанняў, якія яны атрымліваюць з рэйха. З другога боку, займаемая пасада патрабуе ад рэйхскамісараў самастойнасці пры прыняцці рашэнняў. <…>