Великая Отечественная война советского народа | страница 76
Знешнія межы рэйхскамісарыята Остланд і другіх абазначаных раздзелам І тэрыторый будуць мной вызначацца ў адпаведнасці з ходам ваенных дзеянняў і канчаткова ўстанаўлівацца ў бліжэйшы час. Таксама мной будзе вызначаны канкрэтны час увядзення цывільнага кіравання на тэрыторыі і яе частках, якія акрэслены раздзелам І.
На пасаду рэйхскамісара Остланда я прызначаю гаўляйтэра і обер-прэзідэнта Генрыха Лозэ. Яго рэзідэнцыя знаходзіцца ў Рызе.
Фюрэр
Адольф Гітлер
Начальнік штаба галоўнага камандавання вермахта
Кейтэль
Рэйхсміністр і начальнік імперскай канцылярыі
Д-р Ламерс
ВА-МА. RW 31/132. Bl. 13.
Публикуется впервые.
5. УКАЗ РЭЙХСМАРШАЛА ВЯЛІКАГЕРМАНСКАГА РЭЙХА, УПАЎНАВАЖАНАГА ПА ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ПЛАНЕ
Берлін, 27 ліпеня 1941 г.
Рэйхсмаршал вялікагерманскага рэйха
Упаўнаважаны па чатырохгадовым плане
Са спасылкай на ўказ фюрэра аб эканоміцы на новазанятых усходніх тэрыторыях ад 29 чэрвеня б.г. загадваю наступнае:
1. У бліжэйшы час мэтай эканамічнага кіравання на занятых рускіх тэрыторыях не з’яўляецца аднаўленне ўсёй гаспадаркі, насупраць, вялікія памеры рускіх тэрыторый і недахоп патрэбных спецыялістаў вымушаюць праводзіць палітыку канкрэтных прыярытэтаў у галіне эканомікі, якая б значна садзейнічала развіццю германскай ваеннай эканомікі. Асобае значэнне мае, такім
2. чынам, вырошчванне зерневых і маслічных культур, здабыча нафты і лёгкіх металаў. Прыярытэтнымі галінамі з’яўляюцца таксама і тыя, якія, як і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабілебудаўніцтва, ствараюць перадумовы для паспяховага вырашэння галоўных задач. Выкарыстанне ўсіх астатніх галін гаспадаркі магчыма на першых парах толькі ў той меры, у якой гэта не будзе адмоўна ўплываць на вырашэнне галоўных задач; яно [выкарыстанне астатніх галін] павінна адкладвацца на задні план да той пары, пакуль не будзе гарантаванае задавальненне германскіх інтарэсаў у названых сектарах, важных ва ўмовах вайны. Такі курс прадвызначае тое, што на розных тэрыторыях захаванне і аднаўленне гаспадаркі будзе адбывацца па-рознаму.
2. Для таго, каб па магчымасці пазбегнуць спынення вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і збоеў у пастаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, неабходна скараціць пануючую форму гаспадарання – сістэму калгасаў, на крайні выпадак у аблегчанай форме «агульнага двара», і саўгасаў. Вырашальным момантам з’яўляецца тое, каб у сельскай гаспадарцы на занятых тэрыторыях і асабліва ў раёнах, маючых лішкі, прызначаліся нямецкія кіраўнікі, якія павінны спрабаваць дасягнуць на давераных ім прадпрыемствах максімальна высокай вытворчасці, і каб прадукцыя паступала перш за ўсё туды, дзе яна найбольш неабходна для германскай ваеннай эканомікі. Каб на занятых тэрыторыях гарантаваць цэнтралізаваны збор сельгаспрадукцыі і яе размеркаванне ў адпаведнасці з становішчам у харчовым забеспячэнні нямецкага насельніцтва, я лічу неабходным стварыць «Цэнтральнае гандлёвае таварыства Ост па пытаннях збыту і нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі», якое б валодала выключным правам на гандлёвую дзейнасць (манапольнае прадпрыемства) і поруч са зборам і размеркаваннем сельгаспрадукцыі пачало б забяспечваць сельскую гаспадарку на занятай тэрыторыі прамысловай прадукцыяй і спажывецкімі таварамі, пакуль немагчыма адкрыць самастойныя гандлёвыя прадпрыемствы без пагрозы для паставак харчовай прадукцыі.