Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 5
Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае нам падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Аднак толькі адны уграфіны з’яўляюцца гістарычна вядомымі для нас.
У канцы неаліту і ў пачатку бронзы магутная хваля індаеўрапейцаў, што прыйшла з Сярэдняга Прыдняпроўя, пакрыла сабою этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі. 3 асяроддзя індаеўрапейцаў і выдзеліліся балтыйскія плямёны, ці, як іх называюць у навуцы, балты.
У даследчыкаў няма адзінай думкі наконт часу фармавання балтаў. Адны (В. Тапароў і А. Трубачоў) лічаць, што гэтыя плямёны позна ўступілі на гістарычную арэну (у I — пачатку II тыс. н. э.). Некаторыя гісторыкі (Т. ЛерСплавін- скі) сцвярджаюць, што фармаванню балтаў папярэднічала балтаславянскае адзінства. Аднак у сучасны момант гэта думка ўсё больш бярэцца пад сумненне, і больш пераканаўча даводзіцца аб выдзяленні балтаў з індаеўрапейцаў яшчэ ў III — пачатку II тыс. да н. э. Сапраўды, без гэтага нельга зразумець, як маглі рассяліцца балты на тэрыторыі ад Віслы да верхняй Волгі, тэрыторыі, якая вызначалася да гэтага этнічнай стракатасцю. Перавага ў колькасці, болын прадукцыйная жывёлагадоўчаземляробчая гаспадарка і далі магчымасць балтам асіміляваць ранейшае паляўнічарыба- лоўнае насельніцтва.
Хоць балцкае засяленне тэрыторыі Беларусі магло адбыцца і ў больш ранні час, аднак даступныя навуцы матэрыялы даюць магчымасць разглядаць яго гісторыю тут толькі з VII–VI стст. да ж. э.>16.
На жаль, не ўсе балцкія плямёны, што жылі на Беларусі, упомнены пісьмовымі дакументамі, а частка тых, што былі зафіксаваны (літва, земігола, латыгола, яцвягі), засталіся без абазначэння іх месцапражывання. А між тым этнічныя і геаграфічныя назвы вельмі няўстойлівыя, яны могуць змяняцда, пераходзіць з аднаго месца ў другое. Менавіта так і адбылося з назвамі «латыгола» і «літва».