Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 4
Аднак лясы і балоты з’яўляюцца не тольісі істотным фактарам нашай прыроды. Не меншае значэнне яны маюць і ў нашай гісторыі. Займаючы вялікія прасторы, яны паасобку ці ў сукупнасці ў вялікай меры вызначылі натуральный межы Беларусі. I сапраўды, на поўдні яе аддзяляюць лясы і балоты Палесся, на захадзе — лясныя пушчы, на поўначы — лясы, балоты і ў значнай ступені азёры, на ўсходзе — лясы. У той самы час пушчы і балоты ўнутры самой Беларусі, як мы ўбачым, вызначалі паасобныя гістарычныя вобласці ці лакальныя культуры пры агульнай геаграфічнай еднасці.
Вельмі цікава, што Беларусь мае і свае кліматычныя межы. Калі заходні рубеж яе ляжыць на ўскраіне вільготнага клімату захаду, то за яе ўсходняй мяжой рэзка пачынаецда зона кантынентальнага клімату. Сваёй памяркоўнасцю клімат Беларусі адрозніваецца і ад халоднай поўначы і ад цёплага поўдня>7.
Але з усіх геаграфічных фактараў найболынае значэнне ў нашай гісторыі мелі рэкі. Менавіта яны звязалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі Беларусі і вызначылі жыццёвую прастору яе народа. Сапраўды, наша зямля цалкам займае верхнюю частку Падняпроўя і болыныя часткі Падзвіння і Панямоння. Вось чаму землі будучай Беларусі і з’явіліся тым месцам, дзе вялікія водныя артэрыі, дзякуючы шматлікім прытокам і во лакам, злучаліся паміж сабою ў адзіную рачную сетку, што стала той прыроднай асновай, на якой ткалася наша гісторыя.
Такім чынам, адметнасць нашай гісторыі пачынаецца з прыроднай адметнасці нашай тэрыторыі. Спачатку як геаграфічны, а пасля як этнічны, эканамічны і палітычны комплекс Беларусь склалася ў вельмі даўнія часы. Прычым зраслася яна настолькі трывала, што, нягледзячы на многія стагоддзі разбуральных войнаў і палітычных падзелаў, яна нязменна захоўвала сябе.
ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад>8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100–40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху»>9. Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад.
Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30–20 тысяч гадоў да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці>10. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту