Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 42
Сеўшы ў Кіеве, Алег, паводле летапісу, «устави дани словенам, кривичем и мери»>179. Зноўтакі незразумела, чаму Алег, які прыйшоў з славенскай сталіцы Ноўгарада і заваяваў Кіеў, абкладвае данінай славенаў, а не палянаўкіяўлянаў? Гэта дэталь таксама можа сведчыць пра заваяванне Алегам славенаў і крывічоў (смаленскіх) з Кіева. Праўда, даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што Алег «устави дани», а не «возложи» іх, што тэрмін «устави» ўжываецца ў сэнсе ўпарадкавання, узаконения пэўнага парадку, тады як «возложи» ўжываецца ў сэнсе накладання даніны на пакароныя народы >180. Значыць, у адносінах да славенаў і крывічоў Алег дзейнічае не як заваёўнік, а як дзяржаўны дзеяч, які вызначае павіннасці сваіх падданых. Але чамусьці ў летапісе пад 885 г. у пераліку плямёнаў, якімі «обладая» Алег, няма ні славенаў, ні крывічоў. 3 гэтай супярэчнасці можна выйсці толькі пры ўмове, калі лічыць, што тут указаны тыя плямёны, якія былі пакораны Алегам з Кіева і на якія ён «возложи» даніну.
Але мы не павінны выключаць і таго, што ў той час, калі Алег быў заняты заваяваннем паўднёвых плямёнаў, славене і крывічы маглі выйсці зпад яго ўлады. 3 летапісу вядома, што кіеўскія князі неаднаразова падначальвалі адны і тыя ж плямёны. Няма падстаў думаць, што такія моцныя плямёны, як крывічы і славене, маглі адразу змірыцца з сваім паду ладным становішчам. Магчыма, што запіс 885 г. засведчыў гэта.
У 885 г. Алег падначаліў сабе радзімічаў. Паводле летапісу, адбылося гэта вельмі проста. Алег спытаўся ў радзімічаў: «Каму даніну даеце?» Яны адказалі: «Казарам». I сказаў ім тады Алег: «Не давайце казарам, а мне дайде». Яны стал! даваць Алегу па шэлегу, як і казарам. Ідылічнасць гэтай гісторыі абверг пазнейшы факт непакорнасці радзімічаў. Трэба думаць, што не толькі ў 984-м, але і ў 885 г. не адбылося без гвалту і крыві. Падобна на тое, што з заваяваннем радзімічаў закончылася падначаленне Кіевам усіх беларускіх земляў.
Крывічоў і радзімічаў (пэўна ж, былі і дрыгавічы, але яны не ўпаміналіся ў летапісе) мы бачым у ліку шматплямённага войска, з якім Алег у 907 г. пайшоў на Царград. У адрозненне ад паходу Аскольда і Дзіра ў 866 г. паход Алега быў удалы, і кіеўскі князь атрымаў вялікую кантрыбуцыю, у тым ліку і для Полацка, які аднесены да тых гарадоў, дзе «сядяху велиции князи, под Олго суще»>181. У сё гэта як быццам сведчыць пра ўваходжанне Полацка гэтым часам у склад Кіеўскай дзяржавы. Але, папершае, многія даследчыкі аспрэчваюць факт паходу Алега ў 907 г. на Царград, а таксама даказваюць, што дагавор пад гэтым годам з’яўляецца часткай дагавору 911–912 гг.