Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 25



У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што ўзаемаадносіны славянаў з карэннымі насельнікамі былі ў асноўным мірныя>114. Але адначасова чуюцца галасы пакончыць з саладжавай ідэалізацыяй працэсу славянскай каланізацыі балцкіх і фінаугорскіх земляў, які нібыта працякаў у выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славянаў на пустуючыя ўчасткі ўладанняў сваіх суседзяў. Славяне, гавораць гэтыя даследчыкі, нічым не адрозніваліся ад іншых народаў, якія шляхам заваяванняў пашыралі сваю тэрыторыю>115. I гэта не беспадстаўна. Устаноўлена, што на рубяжы VII–VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўскатушэмленскай культуры загінула ў выніку пажараў>116. Гэта вельмі красамоўны факт, і ён, бясспрэчна, звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі. У археолагаў няма адзінай думкі наконт існавання ваеннапалітычнай арганізацыі балтаў. Адны з іх адмаўляюць яе>117, другія сцвярджаюць, што яна існавала на ўзроўні саюзу плямёнаў і магла захоўваць бяспеку асобных абшчынаў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам, відаць, і прывяло да гібелі балцкіх умацаванняў.

Тое, што балцкае населыгіцтва ў асноўным працягвала жыць на старых месцах, таксама не можа быць сведчаннем мірных адносін яго да славянаў. Як мы ўжо ўпэўніліся, славяне ішлі з розных бакоў, асабліва з поўдня, паўднёвага захаду і захаду, і балтам, па сутнасці, не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў ВолгаОкскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў і калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца большменш мірныя адносіны паміж прышэльцам! і мясцовымі жыхарамі.

Дарэчы тут будзе заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя скразныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з’яўляюцца марнымі, бо як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. I наогул нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў просталінейным працэсам. У літаратуры зусім слушна ўказвалася, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў. але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.

Славянскабалцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльнаэканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было