Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 18
3 гэтай Крывіціі і ішло ў далейшым рассяленне крывічоў, на што ўказваюць тапонімы Крывічы (Мядзельскі рн), Крэвінды і Крывічаны (Докшыцкі рн) і Крывічы (Глыбоцкі рн), якія ідуць уздоўж чыгункі Вілейка — Полацк і абрываюцца ў раёне Празарокаў. Відаць, што дарогу ім загарадзіла вялікая маса балтаў, а хутчэй за ўсё — дрыгавічы, якія прыйшлі сюды раней з поўдня. Магчыма, гэта прымусіла крывічоў пайсці ў кірунку р. Вялікай і Пскоўскага возера. ІПлях іх туды ішоў цераз паўночназаходнюю ўскраіну Беларусі і ўсходнюю Латвію. Тапонімы Крэўні (Пастаўскі рн), Крэўнікі (Верхнядзвінскі рн), указаная раней вялікая група крывіцкіх тапонімаў у Латгаліі могуць засведчыць гэта. Цікава, што апошніх найболей у былым Дзвінскім павеце, у яго заходняй частцы (15), і чым далей на ўсход, тым іх становщца меней (у Рэжыцкім — 9, у Люцынскім — 3). Гэта зноўтакі пацверджанне таго, што крывічы ў Латгалію ішлі з поўдня і паўднёвага ўсходу і што раён Дзвінска — Рэжыцы — стаў чарговым прыстанішчам крывічоў. Адсюль яны пайшлі ў напрамку Люцына, пераадолеўшы водападзел Зах. Дзвіны і Вялікай (Крывіна і Крывены), пасля выйшлі на р. Кудэб (Крывіна), а адсюль на Пскоўскае возера (Крыўска і Крывовін). Раён р. Вялікай і ГІскоўскага воз. не быў свабодны. Апроч фінскага насельніцтва, тут былі ўжо славене, на што ўказвае першапачатковая назва Ізборска — Славенск>98.
Верагодна, што далейшае суцэльнае прасоўванне крывічоў на поўнач і паўночны ўсход было спынена славенамі, і гэта прымусіла першых павярнуць на поўдзень і асесці на р. Палаце».
Узнікненне Полацка на правым беразе Дзвіны — яшчэ адзін доказ таго, што крывічы сюды ішлі з паўночнага боку, а не з Падняпроўя. У пачатку XII ст. ужо забылася, што крывічы ішлі з Панямоння (пачатковы летапіс наогул не ведае гэтага краю і не ўпамінае Нёман), але яшчэ памяталася, што на Палату яны прыйшлі з боку славенаўнаўгародцаў. Гэта, відаць, і было прычынай таго, што летапісец палічыў палачанаў за славенскіх высяленцаў і запісаў: «Словене (пачалі трымаць княжанне. — М, Е.) своё в Новегороде, а другое на Полате, иже и Полочане»>100.
Аб крывічах як першых насельніках Полацка ёсць таксама яснае і бясспрэчнае сведчанне летапісу («Перьвии насельници в Полотьске — кривичи»)>101. Полацк стаў адным з буйнейшых апорных пунктаў крывічоў пасля Крэва і Крэвагорада (Вільні), што дало яму магчымасць стаць у далейшым дзяржаваўтваральным цэнтрам і базай найшырэйшага рассялення крывічоў. Гэта таксама добра было вядома летапісцу. I хоць у пачатку XII ст. ужо шырока ўжываўся тэрмін «палачане», ён (летапісец) тым не менш не забываецца адзначыць, што ад іх «кривичи, еже живут на верх Волги и на верх Двины и на верх Днепра, их же град есть Смоленск и