Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды | страница 17
Вялікая канцэнтрацыя крывіцкіх тапонімаў у Верхнім Панямонні дае пэўную падставу меркавадь, шго менавіта тут, на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, і было першае сталае прыстанішча крэваўкрывічоў. Ва ўсякім выпадку, толькі зыходзячы з гэтага можна растлумачыць ужыванне прускім храністам П. Дусбургам у пачатку XIV ст. назвы «Крывіція».
Прускі военачальнік Генрых, робячы ў.1314 г. паход на Літву, перш пайшоў на Крывіцію. Узяўшы Наваградак, ён дарэмна стараўся авалодаць Крывічгорадам, які стаяў на Нёмане>91. (Магчыма, што на месцы гэтага Крывічгорада зараз знаходзіцца в. Крывічы ў Іўеўскім раёне.) 3 гэтага запісу П. Дусбурга П. Шафарык зрабіў вывад, што зямля Крывіція знаходзілася на поўнач ад Наваградка, там, дзе ёсць паселішчы Крэва і ім падобныя>92. Праўда, ён думаў, што тэта назва засталася тут ад полацкіх крывічоў, якую яны ў сябе страцілі. Але, відаць, усё было наадварот. Крывіцкая назва ішла не з Полацка, а з Верхняга Панямоння. I не дзіўна таму, што аж да канца XIX ст. лічылася, што ў Віленскім пав., у паўднёваўсходняй частцы Ашмянскага і на ўсім працягу за правым берагам Дзітвы жылі крывічы>93. Прыкладна тэта ж самае сцвярджаў і А. Кіркор, прычым ён адрозніваў крывічоў ад беларусаў>94.
Усё тэта не было вучонай выдумкай, бо грунтавалася на ўсведамленні часткі насельніцтва гэтага раёна сваёй этнічнай прыналежнасці: пры перапісе 1859 г. звыш 23 тыс. жыхароў Віленскай губ. назвалі сябе крывічамі, звыш 150 тыс. — беларусамі>95. Невыпадкова і тое, што Я. Чачот, ураджэнец Верхняга Панямоння, відаць, у згодзе з традыцыямі свайго краю, называў беларусаў крывічамі, а іх мову — крывіцкай>96.
Такая здзіўляючая ўстойлівасць племянной назвы можа быць растлумачана тым, што менавіта тут найперш і аселі крывічы і тут была Крывіція.
Цяжка паку ль сказаць, ці адразу пайшлі крывічы далей, заняўшы Верхняе Панямонне, ці яны тут на пэўны час спыніліся. Але гэта не мае прынцыповага значэння. Важна толькі падкрэсліць, што Верхняе Панямонне — адзін з першых ва Усходняй Еўропе значных асяродкаў славяншчыны, створаны славенамі і асабліва крывічамі, чаму і атрымаў назву Крывіціі. Мы можам толькі прыблізна акрэсліць яе рубяжы. Яна размяшчалася на правабярэжжы Нёмана, прыблізна ад Зах. Бярэзіны да Дзітвы на поўдні і да Вяллі на поўначы (з уключэннем Крэвагорада — Вільні).