Народные русские сказки. Том 1 | страница 31
Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў11 тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» — «Калода, пане!» — адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца12 не смог.
Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і так са'мо13 крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» — «Каб калода была, то сакера14 ўрублена ў нёй была бы». Воўк, пачуўшы гэтыя сло'ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў15 , каб яна стырчала16 . Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.
А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». — «Добра!» — кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала17 . Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.
Ліска ледва вырабіласе18 ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» — «Мы думалі, — кажуць вочі, — каб як прэндзей19 уцячі20 да норкі». — «А вы, лапкі?» — «І мы тое самое думалі». — «А ты, хвасціще-дурніще, што думаў?» — «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». — «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці21 да мужыка лаіць22 — на што ашукаў23 .
Бяжыць яна, дак бачыць24 : аж штось гудзе25 . Падбягае, аж дзюравы збан26 з ветрам. «Ах ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!» — кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла пачапачку27 на шыю дый панясла тапіць28 . Прыходзіць да рекі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.