Здешние | страница 31
Явление II
Гануля — Гарошка — Аленка — Янка
ЯНКА (здороваясь с Ганулей). Як жывём, цётачка? Даўненька мы з вамі не бачыліся!
ГАНУЛЯ (оставив стирку). О, даўненька! Відаць, годзікі са два ўжо будзе.
ЯНКА. Ды з гакам, цётачка. (Гарошке.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Мабыць, люлек з тузін[35]здыміў за гэты час.
АЛЕНКА. Тузін — не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка высмаліў.
ГАРОШКА. Не табе іх лічыць[36] сарока. (Ворчливо). Пайшлі і прапалі, а мне тут сядзі у чужой хаце і чакай на іх.
ГАНУЛЯ. Што ты, сваток? Якая ж тэта табе чужая хата?
ЯНКА. Ну, не бурчыце, дзядзька: па вельмі важнай прычыне прыйшлося нам заседзецца крыху.
ГАРОШКА. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калі- небудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тое-гэта, палякі на носе,— кажуць, што ужо Навінку забралі,— а яны швэндаюцца сабе!
АЛЕНКА. Трэба ж было, татачка, прыглядзецца, як рыхтуюцца менчукі[37] спатыкаць новых акупантаў.
ГАРОШКА. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды абскубалі.
АЛЕНКА. Не абскубанды, тата, але акупанты, акупанты. (Пауза.)
ЯНКА (оглядывая комнату, Гануле). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усё, як бы вы толькі што з іншай кватэры перавезліся.
ГАНУЛЯ. Бачыце, было тут у нас у Менску апошнім[38] часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі. Той пакой, дзе жылі вы, аддалі нейкаму ў скураной жакетцы,— паміж іншым, ён сягоння раніцай ужо выехаў ад нас; а з таго боку, дзе была мая спальня і Мікіткавы габінет, абодва гэныя пакоі заняў нейкі іхні рэдактар, па прозвішчы[39] Гізульскі. Але, як відаць з усяго, то ён, мусіць, не зусім іхні, бо не збіраецца выязджаць, хоць іхнія пачці што ўсе ўжо выехалі. Мікітка кажа, што гэты Гізульскі душа, а не чалавек,— надта[40] палітычны і знае ўсялякія свабодныя прафесіі.
ЯНКА. Асабліва, відаць, добра знаёмы з прафесіяй правакатарскага мастацтва?
ГАНУЛЯ. Хто яго разбярэ, з чым ён там знаёмы.
ЯНКА. Мусіць, для гэтага палітычнага чалавека вы, цётачка, і крэслы свае плюшавыя аддалі, каб мягчэй было яму сядзець, бо гэтых крэслаў штось я не бачу тут?
ГАНУЛЯ. Ды не! Да яго йшчэ пераезду нашы крэслы недзе ў іншае месца спалатнілі.
АЛЕНКА. I грамафон і трумо таксама?
ГАНУЛЯ. Не, дзетка. Гэтыя рэчы Мікітка мой сёлета на тавараабмен пратаргаваў. I вось з усяёй, казаў той, роскашы засталася толькі балалайка, але і тую запісалі на нейкі ўчот.