Здешние | страница 20



Гануля, а за ней Пани со своими манатками выходят. Вскоре входят Янка и Аленка.

Явление II

Янка — Аленка

АЛЕНКА. Мы угаварыліся тут пачакаць майго татку?

ЯНКА. Ага, тутака. Пакуль прыдзе, можам мінуту пасядзець.

АЛЕНКА (присев на лавку, после паузы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра гаворыце, ажно мяне страх бярэ! Вось, ідучы сюды сказалі, што мы павінны дабівацца, каб быць гаспадарамі не толькі над сабой, але і над сваёй воляй.

ЯНКА. А як іначай, Аленка? Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, знічтожыць даўгавечную ману[13], якая вучыць, што мы і ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як скаціну, дык і сіта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», сваёй самабытнасці і смела дабівацца свайго неадымнага права самім распараджацца гэтым сваім «я».

АЛЕНКА. Але цярністы шлях павінна прайсці душа народная пакуль збавіць тэта сваё «я» ад чужой няволі.

ЯНКА. Паглядзі, Аленка, на Менск! Тут калісь — як сказана нашай песні аб паходзе Ігара,— продкаў нашых галовы снапамі ў таку клаліся, душу ім ад цела веялі, а чырвоныя берагі Нямігі не зернем былі пасеяны, а касцямі гэных жа продкаў нашых. З гэтага бачым, што яны за нешта біліся, калі пад сценамі роднага гнязда косці свае пасеялі... А уміралі, відаць, са славай, бо ў песні іхняй ўміранне засталося вечна жыць. А ці ж увекавечыць песня змаганне[14] і ўміранне патомкаў? Не! Бо мы змагаемся і уміраем за чужое.

АЛЕНКА. Шмат[15] хто і з нас ужо змагаецца і умірае не за чужое, а за сваё, а песня пра іх ужо не забудзе.

ЯНКА. Тэта адзінкі, мілая Аленка. А душа агульнаграмадская яшчэ дрэмле.

АЛЕНКА. Скіне сваю дрымоту і душа. Абы толькі гэтыя адзінкі што ўжо змагаюцца, больш ясных паходняў[16] распалілі і асвяцілі сцежкі для паўстаючай грамады.

ЯНКА. Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо раскрывать вочы і паўставаць проці той паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то ўправа, то ўлева. Яшчэ ясна азначальнай мэты[17] не можам сабе ўявіць. А мэта ў нас адна: калісь амерыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амерыка для амерыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амерыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі[18] на сваім сцягу: «Беларусь»...

Входит Микита.

Явление III