Учебник белорусского языка | страница 60



удостоверение студента.

Класны кіраўні к — классный руководитель.

Завуч — намеснік дырэктара — завуч (разг.), заместитель директора.

Спецыялізаваная школа — специализированная школа.

Педагагічная ВНУ — педагогический вуз.

Я хачу перайсці ў спартыўную школу. — Я хочу перейти в спортивную школу.

Мой сын пачаў вывучаць англійскую мову з першага класа. — Мой сын начал изучать английский язык с первого класса.

Колькі гадзін у тыдзень адводзіцца на беларускую літаратуру? — Сколько часов в неделю отводится на белорусскую литературу?

У вашай школе ёсць спартыўныя пляцоўкі? — В вашей школе есть спортивные площадки?

Група прадоўжанага дня — группа продленного дня.

Ці ёсць у вашым горадзе політэхнічны тэхнікум? — Есть ли в вашем городе политехнический техникум?

Я вучуся на трэцім курсе педвучылішча. — Я учусь на третьем курсе педучилища.

Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ) — Белорусский государственный университет (БГУ).

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны — Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины.

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы — Гродненский государственный университет имени Янки Купалы.

Выдатні к — отличник.

Навуковыя гурткі — научные кружки.

Дзе знаходзіцца трынаццатая аўдыторыя? — Где находится тринадцат ая аудитория?

Лекцыйны і практычны курс — лекционный и практический курс.

Уступныя экзамены — вступительные экзамены.

Дзяржаўныя экзамены — государственные экзамены.

Студэнцкі інтэрнат — студенческое общежитие.

Вучоба (вучыцца) без адрыву ад вытворчасці — учеба (учиться) без отрыва от производства.

Экзаменацыйная сесія — экзаменационная сессия.

Чытальная зала (чыталка, разг.) — читальный зал (читалка).

Дамашні абанемент — домашний абонемент.

Сярэдняя адукацыя — среднее образование.

Вышэйшая адукацыя — высшее образование.

Міністэрства адукацыі Рэспублі кі Беларусь — Министерство образования Республики Беларусь.

ТЕКСТ

Браць і аддаваць

(Урывак)

Нацыянальнае — гэта тое пачуццё, адчуванне канкрэтнай радзімы, якое даецца чалавеку разам з жыццём. Нацыянальны характар, нацыянальны пагляд на рэчы, адчуванне свайго слова перадаецца быццам бы па спадчыне. Вядома ж, абавязковы тут фактар — родная мова, нездарма ў беларусаў яна завецца матчынай, бо маці спявае на гэтай мове першую калыханку, вучыць дзіця першым словам, вучыць яго спазнаваць свет, абжывацца ў свеце, прывучаць свет да сябе і сябе да свету. Мову нездарма называюць душой народа, нацыі Птушка па голасу, народ па мове вызначаецца, адрозніваецца. На працягу дваццатага стагоддзя для беларускай культуры і літаратуры паняцце нацыянальнага не было адназначным. На пытанне Янкі Купалы «А хто там ідзе?» не ўсе на пачатку стагоддзя адгукнуліся: «Беларусы!» Нацыянальная самасвядомасць, самаўсведамленне сябе як нацыі, як народа, абуджаная ў народаў царскай «единой и неделимой России» рэвалюцыяй 1905 года, у беларусаў расла хоць і марудна, але ўпэўнена. Нечуваны ўздым народнага энтузіязму, небывалы рост нацыянальнай культуры ў нас у Беларусі стаў вынікам Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вялікая Айчынная вайна ў сваіх выпрабаваннях загартавала беларускую нацыю, умацавала яе веру ў свае сілы. Заканамерны быў пасляваенны ўздым літаратуры, мастацтва і народнай творчасці. Ды вось бяда: паступова пачалі зачыняцца беларускія школы.